Ад выбухаў у Кабуле загінулі 13 вайскоўцаў ЗША


Наступствы тэракту ў аэрапорце Кабулу.
Фота: AFP / Getty Images

Пры выбухах у аэрапорце Кабулу загінулі 13 амерыканскіх вайскоўцаў, яшчэ 18 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе «Reuters».

Агулам падчас атакі ў аэрапорце загінулі 85 чалавек, у тым ліку 28 прадстаўнікоў руху «Талібан».

Выбух адбыўся ў натоўпе афганцаў, якія сабраліся каля брамы аэрапорту ў надзеі вылецець з Афганістану. Другі выбух адбыўся побач з гатэлем.

Адказнасць за выбух узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Такія аднаразовыя страты войска ЗША сталі найбуйнейшымі за апошнія гады. Самыя вялікія разавыя страты ў Афганістане амерыканскае войска зазнала 6 жніўня 2011 года, калі ў збітым верталёце CH-47 загінулі 31 амерыканскі вайсковец і 7 афганскіх вайскоўцаў.

Абноўлена
Тэрарыст-смяротнік падарваўся каля аэрапорту ў Кабуле
2021.08.26 18:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў