Зборную Беларусі ў настольным тэнісе не пусцілі на чэмпіянат свету


На мерапрыемствы Міжнароднай федэрацыі настольнага тэнісу (ITTF) не дапусцяць ніякіх спартоўцаў і чыноўнікаў з Беларусі і Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэмпіянат Еўропы ў настольным тэнісе. 29 верасня 2021 года.
Фота: bttfby / Intagram

Выканаўчы камітэт ITFF 27 ліпеня пацвердзіў адхіленне федэрацыяў Расеі і Беларусі ад фіналу чэмпіянату свету, які мусіць прайсці ў горадзе Чэнду ў цэнтральным Кітаі ў кастрычніку.

Адхіліць беларускіх і расейскіх спартоўцаў і чыноўнікаў ад сваіх мерапрыемстваў ITTF вырашыла яшчэ 1 сакавіка, цяпер рашэнне толькі пацвердзілі адносна федэрцыяў і зборных камандаў. Тое рашэнне прымалі адпаведна рэкамендацыям Міжнароднага алімпійскага камітэту – і тады ITTF выказвала салідарнасць з народам Украіны ў сувязі з пачаткам поўнамаштабнага расейскага нападу.

Спецыяльная каманда ITTF тым часам каардынуе высілкі дзеля ўдзелу ўкраінскіх спартоўцаў у спаборніцтвах у настольным тэнісе. Гэтая ж каманда адсочвае развіццё падзеяў – і не раіць выканаўчаму камітэту змяняць рашэнні адносна беларусаў і расейцаў.

Hавiны
35 краінаў заклікалі прыпыніць удзел Беларусі і Расеі ў спартовых арганізацыях
2022.07.02 12:07

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў