З наступнага месяца зноў павысяцца кошты на цыгарэты


З 1 жніўня ў Беларусі змяняюцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Фото: pixabay.com

Падымае кошты на сваю прадукцыю Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Яе цыгарэты «MINSK CITY MS» і «MINSK CAPITAL MS» падаражэюць на 20 капеек да 1,45 рубля. Цыгарэты «Прэм’ер» і «Прэмʼер 7», а таксама «Менск» і «Менск 7» падаражэюць на 13 капеек да 1,53 рубля, а «Прэмʼер QS» – на 8 капеек да 1,4 рубля. «Менск Superslims» і «Менск 5 Superslims» падаражэюць на 10 капеек да 1, 6 рубля.

Цыгарэты «NZ 8» і «NZ 10» падаражэюць на 15 капеек да 1,7 рубля, а «NZ 4» падаражэюць на 30 капеек, таксама да 1,7 рубля. Некаторыя цыгарэты маркі «Queen» падаражэюць на 10 капеек да 1,6 рубля. «Matrix BLUE» падаражэе да 1,45 рубля.

«Табак-Инвест» таксама падымае кошты на сваю прадукцыю. Так, цыгарэты «MAC» падаражэюць на 20 капеек да 2,75 рубля. Цыгарэты «Richmond Compact Blue» і «Richmond Compact Purple» падаражэюць на 15 капеек да 2,6 рубля.

Вытворца «Интер Тобакко» падымае цэны на цыгарэты «Bond» на 6 капеек.

Аднак «Беларусьторг» кошты на сваю цыгарэтную прадукцыю пакуль павышаць не будзе.

Аналітыка
Эканоміка Беларусі адаптуецца да санкцыяў? Якія новыя выклікі яе чакаюць
2022.07.27 10:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў