У Польшчы затрымалі 20-гадовага беларуса, які нелегальна вазіў мігрантаў


Не спыняюцца і звыклыя спробы незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы грамадзянамі краінаў Блізкага Усходу і паўночнай Афрыкі. 

Супрацоўнікі Падляскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы 27 ліпеня затрымалі на польска-літоўскім участку мяжы яшчэ чарговага «кур’ера»: грамадзяніна Беларусі, які перавозіў чацвярых сірыйцаў.

У вёсцы Голны Мэера, што на мяжы з Літвой і на дарозе з Вільні ў Варшаву, ноччу быў арыштаваны 20-гадовы беларус, які перавозіў у сваёй машыне чатырох грамадзянаў Сірыі. Замежнікі не мелі пры сабе дакументаў на ўезд і знаходжанне ў Польшчы, перасеклі польска-літоўскую мяжу нелегальна.

Ці падазраюць беларуса ў тым, што ён перавёз сірыйцаў з Беларусі і ці выставілі яму нейкія абвінавачванні, невядома. Аднак раз яго называюць «кур’ерам», то могуць выставіць у тым ліку крымінальныя артыкулы.

Аднак вядома, што спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы грамадзянамі трэціх краінаў, пераважна з Блізкага Усходу і паўночнай Афрыкі, не спыняюцца. Так, за 26 ліпеня на Падляшшы затрымалі 48 парушальнікаў – грамадзянаў Конга, Камеруну, Емену, Сірыі і Таджыкістану. 25 ліпеня на беларуска-польскай мяжы злавілі 59 парушальнікаў з Сірыі, Емену, Конга, Камеруну, Цэнтральнай Афрыкі і Эфіопіі, пры чым 13 грамадзянаў Турэччыны і Іраку перапраўляліся праз памежную раку на надзіманай лодцы.

З пачатку года на польска-беларускай мяжы злавілі шэсць сотняў парушальнікаў, зафіксавалі больш як 5 тысяч незаконных спробаў перайсці мяжу з беларускага боку. Польшча і іншыя краіны Еўразвязу лічаць гэты міграцыйны крызіс штучна створаным беларускімі ўладамі.

Hавiны
У Польшчы злавілі групоўку, якая незаконна вазіла мігрантаў праз Беларусь
2022.07.15 18:06

На мяжы здараюцца і камічныя выпадкі. 26 ліпеня котка спыніла на мяжы і не прапусціла ў Польшчу воўка, які ішоў з замежжа. На якім участку мяжы гэта адбылося, не ўдакладняецца.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў