У Батумі знайшлі цела беларуса, якога знесла ў мора


Беларуса Андрэя Корсака, якога некалькі дзён таму знесла ў мора ў Батумі, знайшлі мёртвым. Яго шукалі чатыры дні.

Андрэй Корсак. Крыніца: Наша Ніва

У ноч на 27 ліпеня ў тэлеграм-чаце ў справе пошуку Андрэя з’явілася паведамленне, што мужчына загінуў. «Мы апазналі Андрэя. Сям’я, сябры і калегі Андрэя вельмі вам удзячныя. Мы вельмі вам удзячныя. Дзякуй кожнаму з вас. Вялікі дзякуй. Пошук на гэтым канчаецца», — напісалі ў чаце.

Мужчына знік увечары суботы, 23 ліпеня, прыблізна а 17:30, сувязі з ім з таго часу не было. Блізкія зніклага папрасілі дапамогі ў беларусаў, якія жывуць у Батумі.

Артыкулы
Мікалай Аўтуховіч упаў ад слабасці па дарозе ў суд
2022.07.26 20:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў