«Turkish Airlines» падоўжыла адмену рэйсаў у Менск. Затое «Белавія» будзе лётаць у Маскву штодня


У «Turkish Airlines» падоўжылі прыпыненне рэйсаў з Стамбулу ў Менск і назад яшчэ на два месяцы. Палётаў не будзе да 30 верасня ўключна, паведамілі ў авіякампаніі.

Адмяняць рэйсы ў менскі аэрапорт авіякампанія пачала з 24 лютага на фоне ўзброенага канфлікту ва Украіне.

Самалёты авіякампаніі «Turkish Airlines».
Фота: Shutterstock

«Turkish Airlines» адмяніла рэйсы да 30 верасня 2022 года і ў некаторыя расейскія гарады: Сочы, Растоў і Екацярынбург і з іх.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу «Мерзкий Кокобай» са спасылкаю на турыстычнае агенцтва, продаж квіткоў авіяперавознік адмяніў да канца гэтага года. Аднак «Белавія» працягвае выконваць рэйсы Менск – Стамбул.

Таксама з 8 жніўня «Белавія» запускае штодзённыя авіязносіны з Масквой у аэрапорт «Унукава».

У панядзелкі і суботы вылет з Менску – а 7:00 (прыбыццё а 8:25). Вылет з Масквы – а 9:10 (прыбыццё а 10:35). У аўторкі і чацвяргі рэйс з Менску будзе а 19:25 (прыбыццё а 20:50). Зваротны рэйс вылеціць з Масквы а 21:40 (прыбыццё а 23:05).

Рэйсы ў серады, пятніцы і нядзелі ў расейскую сталіцу ўжо курсуюць з 15 ліпеня. Вылет з Менску – а 13:20, прыбыццё ў Маскву – а 14:35. Зваротны вылет з «Унукава» – а 15:25 з прыбыццём у Менск а 16:50.

Аналітыка
Эканоміка Беларусі адаптуецца да санкцыяў? Якія новыя выклікі яе чакаюць
2022.07.27 10:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў