На сёння сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі


Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз навальніцы ды залевы на сераду, 27 ліпеня. Пра гэта паведамляе «Белгідрамет».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«27 ліпеня, у сераду, месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы, уначы ў асобных раёнах па захадзе – залевы», – гаворыцца ў паведамленні.

У Менску сёння хмарна з праясненнямі, верагоднасць ападкаў складае 80–90 %, магчымая навальніца. Тэмпература паветра да + 22 °C.

У Віцебску таксама хмарна з праясненнямі, а верагоднасць ападкаў – 60–70 %. Па астатняй частцы Беларусі абяцаюць пераменную воблачнасць з верагоднасцю ападкаў 5–10 %.

Між тым, у Беларусі ўвялі забарону і абмежаванне на наведанне лясоў у 26 раёнах краіны, большая частка з іх – у Гомельскай і Берасцейскай вобласцях.

Скрыншот: mlh.by
Hавiны
Беларуска ўзышла з бел-чырвона-белым сцягам на вяршыню К2. Гэта круцей за Эвэрэст
2022.07.26 22:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў