БДУ следам за іншымі падняў цэны на навучанне на 10 %


За першы курс спецыяльнасці «Беларуская філалогія» цяпер давядзецца плаціць 3509 рублёў, а за першы курс «Правазнаўства» і «Міжнароднага права» – аж 5567 рублёў.

Эмблема Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 26 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падняў цэны на навучанне. Раней цэны паднялі і іншыя ўніверсітэты. Як і чакалася, у сярэднім цэны падвысіліся на 10 %, хоць яшчэ тыдзень таму ў БДУ казалі «арыентавацца на цэны мінулага года».

Звычайны кошт навучання на першых трох курсах у БДУ – ад 4 да 5 тысяч рублёў, чацвёрты курс звычайна таннейшы. Самыя дарагія факультэты – Міжнародных адносінаў, Юрыдычны і Эканамічны, дзе за год давядзецца плаціць больш за 5 тысяч. Самыя танныя спецыяльнасці – на Філалагічным. Навучанне ў іншых універсітэтах звычайна каштуе танней.

План прыёму ў ВНУ сёлета зменшылі на 2,55 % ад плану-2021, але набор на шмат якія спецыяльнасці ў розных навучальных установах зноў правальны. Маладзёны ў Беларусі не хочуць быць стваральнікамі трактароў і караблёў, мець дачыненне да міліцыі грамадскай бяспекі ды камандаваць танкавымі падраздзяленнямі. Але і на беларускую філалогію ў БДУ не ідуць.

Аналітыка
Недабор у ВНУ. Чаму беларуская моладзь не хоча камандаваць танкавымі батальёнамі?
2022.07.26 15:04

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў