У Літве дапусцілі ўвядзенне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю


Калі такое рашэнне сапраўды прымуць, мяжа будзе закрытай і для беларусаў. Вырашаць будуць Сейм, урад і прэзідэнт.

Літоўскія памежнікі падчас патрулявання мяжы з Беларуссю. У святле фараў – памежнік Эвалдас. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: Віталь Бабін для «Вось так»

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце расказала, што МУС Літвы прапанавала ўраду ацаніць сітуацыю з нелегальнай міграцыяй праз мяжу з Беларуссю і, магчыма, абвясціць надзвычайнае становішча, піша Delfi.

Hавiны
Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у ігнараванні парушальнікаў
2021.07.27 11:52

Рашэнне аб надзвычайным становішчы мае прымаць Сейм (парламент) Літвы, але пакуль ён не на сэсіі, прэзідэнт можа прыняць такое рашэнне і склікаць пазачарговую сэсію Сейму, каб той зацвердзіў ці адхіліў рашэнне.

Калі ўлады прымуць такое рашэнне, то Літва не будзе абавязанай упускаць мігрантаў, а ў ахову мяжы будзе актыўна ўцягнутае войска. Зрабіць гэта прапануюць так, каб усе правы і свабоды грамадзянаў Літвы захоўваліся, але мяжа з Беларуссю будзе, па сутнасці, закрытай.

Hавiны
У Літве мігранты ўчынілі бунт, патрабуючы іх выпусціць
2021.07.26 22:36

Старшыня камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы Лаўрынас Касчунас адзначыў, што трэба «разглядаць усе варыянты», і надзвычайнае становішча – адна з опцыяў.

Лідар парламенцкай апазіцыі Саўлюс Сквярняліс падтрымаў ідэю аб надзвычайным становішчаы, але адзначыў, што для гэтага патрэбная шырокая палітычная згода і праца з грамадскасцю.

Hавiны
Да ўзброеных мігрантаў гатовыя. У Літве затрымалі яшчэ 133 мігрантаў на мяжы з Беларуссю
2021.07.25 10:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў