Цяпер 586 палітвязняў. У Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 6 чалавек


Праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень».

Ілюстрацыйнае фота. Дзяржаўныя сцягі на аўтазаку. Святкаванне Дня незалежнасці ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ шасці чалавек апублікаваў 27 ліпеня праваабарончы цэнтр «Вясна». Сем праваабарончых установаў прынялі заяву адносна шасці чалавек, асуджаных паводле так званых дыфамацыйных артыкулаў. Гэта:

  1. Максім Жалязнаў, асуджаны паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») да 1 года і 6 месяцаў «хіміі» – абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Максім Шаўлінскі, асуджаны паводле арт. 188 КК («Паклёп») да двух гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Генадзь Казючыц, асуджаны паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да 2 гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Іван Курыленка, асуджаны паводле арт. 188 КК («Паклёп») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да трох гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Андрэй Грыва, асуджаны паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 391 КК («Абраза суддзі або народнага засядальніка»), арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») да двух гадоў папраўчай калоніі;
  6. Уладзімір Аляксееў, асуджаны паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 391 КК («Абраза суддзі або народнага засядальніка»), 188 КК («Паклёп») да трох гадоў «хіміі», накіраваны для адбыцця пакарання.

Праваабарончая супольнасць нагадвае, што неаднаразова выказвала патрабаванні аб дэкрыміналізацыі такіх учынкаў і недапушчальнасці пазбаўлення волі за абразу службовых асобаў, дзяржавы або дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты і перастаць пераследаваць як прызнаных палітвязнямі, так і ўсіх затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд.

Артыкулы
Генпракуратура скіравала ў суды 803 крымінальныя справы супраць 1116 пратэстоўцаў
2021.07.26 13:31

Агулам цяпер 586 чалавек прызнаныя палітвязнямі, і іх колькасць часцей за ўсё расце. Аднак на мінулым тыдні палітвязняў было 587, ды вызвалілі некалькіх чалавек, прызнаных палітвязнямі раней, у тым ліку журналістаў «Белсату» і радыё «Свабода».

АА belsat.eu

Стужка навінаў