Рэальныя пенсіі беларусаў упалі


У чэрвені зніжэнне рэальнай пенсіі склала 0,7% у параўнанні з траўнем. Рэальныя пенсіі [тыя, якія лічацца за вылічэннем інфляцыі] падаюць шосты месяц запар, хоць у рублёвым выражэнні і заставаліся вышэй, чым год таму. За апошнія 12 месяцаў, рэальныя пенсіі выраслі толькі ў ліпені, жніўні і снежні 2020-га, падае дадзеныя Белстату zerkalo.io. Падзенне пенсійных выплат адбываецца праз высокую інфляцыю.

Апошнія паўгода цэны на тавары і платныя паслугі ў нашай краіне пастаянна раслі, разагнаўшы гадавую інфляцыю ў чэрвені да 9,9 %.

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра пенсію, нават калі не хочацца думаць пра старасць
2021.06.09 08:41

Нацбанк тлумачыў паскарэнне росту коштаў павышэннем ПДВ [падатак на дададзеную вартасць] на шмат якія прадукты, дзіцячыя тавары, лекі і медвырабы. Таксама падымаліся тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, цэны на цыгарэты, стаўкі акцызаў на алкаголь, павышаўся кошт аўтамабільнага паліва.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на канец чэрвеня 2021 года ў Беларусі пражывала 2 454 500 пенсіянераў, сярэдні прызначаны памер пенсіі складае 483,4 рубля [у параўнанні з траўнем гэты паказнік не змяніўся]. Пенсійны ўзрост цяпер складае 57,5 года для жанчын і 62,5 года для мужчынаў, у 2022-м яго павысяць да 58 і 63 гадоў адпаведна.

Аналітыка
Сярэдняя пенсія ў Беларусі засталася меншай за 200 долараў
2021.04.26 19:19

ДР belsat.eu

Стужка навінаў