Генпракуратура не выключае, што катаванні на Акрэсціна – фэйк


Афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў у размове з журналістамі «Народнай Волі» пра тое, як спыніць катаванні на Акрэсціна, параіў пацярпелым звяртацца ў «адпаведныя органы».

«Мы, безумоўна, таксама адсочваем сродкі масавай інфармацыі, і магу падзякаваць вас за гэты маячок, звернем увагу. Але калі журналіст звяртаецца – гэта крыху не тое. Цяпер любую інфармацыю трэба пераправяраць, вельмі шмат фэйкаў. А закон аб звароце грамадзян ніхто не адмяняў, ён працуе. І той, хто канкрэтна пацярпеў, можа накіраваць зварот у адпаведныя органы.

Іншае пытанне, чаму не адпраўляе. Не хоча ці няма падставаў? Трэба разбірацца… я, вядома, паведамлю пра гэта сваім калегам, якія нагляд ажыццяўляюць. Але і самі людзі павінны паказаць, калі, у які перыяд часу, што ім не далі, у чым канкрэтна парушылі іх правы», – сказаў Брылёў.

Днямі праваабаронцы апублікавалі здымкі, зробленыя ў адной з камер Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На фота відаць, што камера перапоўненая: людзі спяць на жалезных нарах удвох, хтосьці спіць на стале і на падлозе. У затрыманых няма матрацаў і бялізны.

З пачатку прэзідэнцкай кампаніі да адказнасці не прыцягнулі ніводнага сілавіка, датычнага ў тым ліку да забойства і катавання мірных пратэстоўцаў. Ніводзін чыноўнік не панёс адказнасць за задакументаваныя факты фальсіфікацыі выбараў.

Артыкулы
«Гэта акцыя застрашэння». Журналіст Ігар Ільяш – пра 10 дзён на Акрэсціна
2021.07.26 15:03
Артыкулы
«Гэта Асвенцім». Пасля 20 дзён на Акрэсціна ў лідара «Маладога фронту» пачаліся праблемы са здароўем
2021.07.25 15:11
Артыкулы
Ад ГУЛАГу да еўрапейскіх практык. Як змяніць беларускія турмы ды калоніі, каб там не катавалі людзей
2021.07.07 14:22
Стужка навінаў