Будынак царквы «Новае жыццё» задумалі знесці. З вернікаў патрабуюць 500 тысяч рублёў


За будынак у Сухараве патрабуюць падатак, хоць рэлігійныя арганізацыі вызваленыя ад сплаты падаткаў.

Пратэстанцкія вернікі святкуюць Вялікдзень каля будынку царквы «Новае жыццё». Менск, Беларусь. 3 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

На мінулым тыдні пастара менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку запрасілі ў Савет Рэспублікі на паседжанне камісіі ў пытанні царкоўнага будынку, расказалі «Белсату» прадстаўнікі царквы. Паўгода таму ўлады выкінулі вернікаў з бажніцы, цяпер разглядаюць пытанне зносу будынку.

Камісію, якая разглядае пытанне, узначальвае старшыня Савету Рэспублікі, у яе ўваходзяць яшчэ чатыры чалавекі: старшыня Менгарвыканкаму, старшыня адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску, старшыня Камітэту ў справах рэлігіяў і ідэолаг. Сустрэча з Ганчарэнкам трывала больш за гадзіну.

Hавiны
«Для нас таксама час зменаў наступіў, як і ў краіне». Сілавікі высяляюць царкву, якая асудзіла гвалт у Беларусі
2021.02.17 14:33

Атмасфера, як сцвярджае «Новае жыццё», была няпростай. Чальцы камісіі казалі аб царкве ў негатыўным святле, казалі пра парушэнні заканадаўства і магчымае прыцягненне да адказнасці. Пра пазітыўныя рэчы, якія робіць царква, не згадвалі. Кампенсацыю шкоды за канфіскацыю будынку і ўласнасці на сустрэчы не разглядалі.

Пытанне зносу будынку разглядзелі толькі ў канцы, царкве прапанавалі арандаваць будынак у ваколіцах Трактарнага заводу ці Аўтазаводу, а таксама выплаціць запазычанасць за зямельны падатак (ад сплаты якога рэлігійныя ўстановы вызваленыя), якой налічылі каля 500 тысяч рублёў. Толькі пасля сплаты гэтай сумы ўлады паабяцалі разглядзець вылучэнне зямельнага надзелу пад будаўніцтва царквы.

Інтэрв’ю
«Царква павінна паказаць, што белае, а што чорнае». Вялікае інтэрв’ю з пастарам царквы «Новае жыццё», у якой забралі будынак
2021.04.04 17:07

Тым часам уласнасць у будынку, як сцвярджае «Новае жыццё», паступова раскрадаюць. Хтосьці выносіць каштоўныя матэрыялы, ужо знеслі шкляныя дзверы, батарэі. Прадстаўнікі ЖРЭА вінавацяць у гэтым вернікаў, адміністратар царквы ж просіць чыноўнікаў узмацніць ахову.

Вернікі паўгода моляцца на вуліцы. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка на нядаўнім вулічным сходзе, сярод іншага, казаў:

«Я хачу сказаць прарочае слова для ўсіх беззаконнікаў гэтай зямлі. Бог аддасць вам тым, што вы ўчынялі супраць людзей. Вы не ўцячэце і не будзе такога месца, дзе вы зможаце схавацца, Бог знойдзе вас. Вашае жніво ўжо саспела.

Сёння Бог даў ураду вельмі шмат. Яны валодаюць практычна ўсёй краінай, у іх ёсць тысяча будынкаў. Але ім спатрэбіўся наш будынак. Ён стане для іх фатальным! Бо ёсць Божая справядлівасць».

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка.
Фота: churchby.info
  • Канфлікт уладаў і вернікаў пачаўся яшчэ ў 2005 годзе. Тады менскія чыноўнікі пастанавілі выселіць царкву з будынку, пераабсталяваным у 1992-м з былога кароўніку. Вернікі адмовіліся пакідаць царкву, збудаваную за іхныя сродкі, і нават арганізавалі пост-галадаванне. Сітуацыя прыцягнула міжнародную ўвагу.
  • Гарадскія чыноўнікі часова адступіліся, але затым канфлікт выбухнуў зноў. Судовыя выканаўцы дасылалі лісты, праводзілі размовы, аднак вернікі не саступаюць. На месцы царквы ўлады плануюць збудаваць школу.
  • У лістападзе 2020 года вернікі «Новага жыцця» запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт з боку сілавікоў, непраўдзівыя сведчанні ў судах і рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі за іхныя погляды.

АА belsat.eu

Стужка навінаў