«Белсат» прызналі экстрэмісцкім, у Беларусі 586 палітвязняў. Галоўнае за 27 ліпеня


«Белсат» падводзіць вынікі 353-га дня, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду.

Сайт і сацсеткі «Белсату» прызналі экстрэмісцкімі

Новая студыя Белсату
Пачатак вяшчання студыі інфармацыйных праграмаў Белсату з новай студыі. 12 красавіка 2021 года. Фото: Дзяніс Дзюба / Белсат

Такое рашэнне 27 ліпеня прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.

Артыкулы
Аляксей Дзікавіцкі – аб прызнанні «Белсату» экстрэмісцкім: Мы працягнем працаваць
2021.07.27 19:21

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Міністэрства інфармацыі Беларусі, прадукцыі «Белсату» пакуль няма.

У кіеўскім парку Тараса Шаўчэнкі адзначылі Дзень незалежнасці Беларусі

Ва ўкраінскай сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю. Акцыю прымеркавалі да дня ўхвалення Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

У кіеўскім парку Тараса Шаўчэнкі адзначылі Дзень незалежнасці Беларусі.
Фота: Белсат
Стужка навінаў