Затрыманні і прысуды за абразы прадстаўнікоў улады. Хроніка рэпрэсіяў за 27 чэрвеня ў Беларусі


«Белсат» распавядае пра штодзённыя рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія чыняцца супраць беларускага народу, пра якія стала вядома 27 чэрвеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У судзе Ленінскага раёну Менску вынеслі прысуд Ігару Карпіцкаму, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік, якая прысудзіла мужчыне сем год калоніі ўзмоцненага рэжыму за пагрозы гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі, сілавікоў і прадстаўнікоў СК.

Міліцыя ў Гомлі разагнала мерапрыемства ў парку для дзяцей бежанцаў з Украіны. Для дзяцей планаваліся падарункі, гульні і конкурсы. Умовай удзелу ў свяце было прынесці з сабой самаробнага «голуба міру» або зрабіць яго ў парку ўсім разам. Са словаў відавочцаў, разгон учынілі 8 міліцыянтаў.

Супрацоўніка «Нафтану» Сяргея Бадунова арыштавалі на 10 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для затрымання стала падпіска на «Радыё Свабода». Яго затрымалі ў Наваполацку 22 чэрвеня на працоўным месцы.

Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым. Заўтра ў судзе Горацкага раёну разгледзяць справу «аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Верагодна, яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

Абноўлена
Беларуская праваабаронца Анісія Казлюк, якую затрымлівала міграцыйная служба ў Кіеве, атрымала штраф
2022.06.27 17:18

Мянчанку асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Такі прысуд вынеслі ў судзе Фрунзенскага раёну Менску 23 чэрвеня 49-гадовай Таццяне Вадапьян. Жанчыну затрымалі 21 красавіка за «палітычныя надпісы» і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яе выпусцілі ў залі суда.

Супраць супрацоўніцы страхавой кампаніі распачалі крымінальную справу за «зліў» дадзеных сілавікоў «экстрэмісцкім» рэсурсам. Па дадзеных следства, 40-гадовая жыхарка Менску дасылала дадзеныя супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх «экстрэмісцкім» рэсурсам.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 63-гадовую палітзняволеную Ірыну Алябовіч асудзілі да трох гадоў калоніі. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў жанчыну вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 364 («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 368 («Абраза Лукашэнкі») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Таксама яна мусіць выплаціць штраф. У жанчыны праблемы з ціскам і цукровы дыябет.

У Менску затрымалі 41-гадовую Таццяну Колас. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў – іх яна, быццам, перадала тэлеграм-каналу «Черная Книга Беларуси». Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» у міліцыю.

Hавiны
Соф’я Сапега напісала заяву аб памілаванні
2022.06.27 10:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў