У Краменчугу ракета трапіла ў гандлёвы цэнтр з людзьмі. Вядома пра 13 загінулых


Расейскія войскі каля 16 гадзін 27 чэрвеня нанеслі ракетныя ўдары па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу (Палтаўская вобласць). У выніку абстрэлу ёсць загінулыя і шмат параненых, паведамляе ДСНС Украіны.

Папярэдне, ракеты патрапілі ў гандлёвы цэнтр «Амстор», які знаходзіцца зусім побач з чыгуначным вакзалам Краменчуку.

Па дадзеных ДСНС плошча пажару ў будынку складае 10 тыс. 300 м кв. Да тушэння прыцягнута 115 чалавек і 20 адзінак тэхнікі. Сам будынак цалкам згарэў у выніку ракетнага ўдару, паведаміў яго ўладальнік.

Пажар у ГЦ у Краменчуку ў выніку пападання туды ракет. 27 чэрвеня 2022 года.
Фота: dsns_telegram/Telegram
Пажар у ГЦ у Краменчуку ў выніку пападання туды ракет. 27 чэрвеня 2022 года.
Фота: dsns_telegram/Telegram

Спачатку намеснік кіраўніка Офісу прэзідэнта Кірыл Цімашэнка паведамляў аб двух загінулых і 20 параненых. Аднак пазней кіраўнік Палтаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Лунін паведаміў, што колькасць загінулых павялічылася да трынаццаці, больш за 40 чалавек атрымалі раненні і траўмы:

«13 чалавек загінулі ў выніку ракетных абстрэлаў у Краменчугу. Пра канчатковую лічбу загінулых гаварыць пакуль рана.».

Спікер камандавання Паветраных сіл Юрый Ігнат расказаў, што ўдар па Краменчугу Расея нанесла ракетай Х-22, выпушчанай з далёкага бамбавіка Ту-22М3 з боку Курска.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўжо адрэагаваў на трапленне расейскай ракеты ў гандлёвы цэнтр Краменчуга, у выніку якога загінулі многія цывільныя.

«Акупанты ўдарылі ракетамі па гандлёвым цэнтры, дзе было больш за тысячу грамадзянскіх. ГРЦ гарыць, ратавальнікі займаюцца тушэннем пажару, колькасць ахвяр немагчыма нават уявіць.

Ніякай пагрозы для расейскага войска. Ніякай стратэгічнай каштоўнасці. Толькі спроба людзей жыць нармальным жыццём, што так зліць акупантаў. Расея працягвае спаганяць сваё бяссілле на звычайных грамадзянах. Спадзявацца на адэкватнасць і чалавечнасць з яе боку бескарысна», – напісана ў афіцыйным тэлеграм-канале Зяленскага.

Пажар у ГЦ у Краменчуку ў выніку пападання туды ракет. 27 чэрвеня 2022 года.
Фота: dsns_telegram/Telegram
Пажар у ГЦ у Краменчуку ў выніку пападання туды ракет. 27 чэрвеня 2022 года.
Фота: dsns_telegram/Telegram

На месцы працуюць пажарныя, медыкі і паліцыянты. Колькасць пацярпелых удакладняюць прадстаўнікі ваеннай адміністрацыі.

Гісторыі
«Тут 9 гадоў майго жыцця». Беларуска, якая даследуе расейскія злачынствы, вымушаная з’ехаць з Украіны
2022.06.27 18:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў