У Гомлі міліцыя разагнала імпрэзу для дзяцей украінскіх уцекачоў


Міліцыя ў Гомлі разагнала імпрэзу ў парку Гомельскага палацава-паркавага ансамблю, зладжаную валанцёрамі для дзяцей уцекачоў з Украіны, паведамляе тэлеграм-канал «Флагшток».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: flagstock.info

Для дзяцей планаваліся падарункі, гульні і конкурсы. Умовай удзелу ў свяце было прынесці з сабой самаробнага «голуба міру» або зрабіць яго ў парку ўсім разам.

«У праграме: гульні і конкурсы на ўсе ўзроставыя групы, гістарычны кўэст, сувеніры і падарункі. Імпрэзу прыдумала 10-гадовая Аліса з паселішча Нью-Ёрк у Данецкай вобласці», – паведамляецца ў анонсе. На свята запрасілі дзяцей ад 2 да 18 гадоў ды іхных бацькоў.

Са словаў відавочцаў, разгон учынілі 8 міліцыянтаў.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў