Палітвязня Віталя Жука другі раз за месяц змясцілі ў штрафны ізалятар


Кобрынца, асуджанага за абразу Лукашэнкі, другі раз за месяц змясцілі ў штрафны ізалятар. Першы раз Віталю Жуку прызначылі 5 содняў пакарання. Адразу пасля выхаду яго перавялі ў новы атрад да «зацятых парушальнікаў рэжыму», але праз некалькі дзён яго змясцілі ў ШІЗА тэрмінамі на 10 дзён, паведамляе «Вясна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: acca.media

Праз ціск адміністрацыі калоніі, вязню пагражае перавод у ПКТ. То бок Віталя Жука могуць перавесці ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Правесці ў такіх умовах паводле заканадаўства мужчына можа каля 6 месяцаў.

Нагадаем, што Віталя Жука асудзілі 16 жніўня 2021 года на 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку паводле арт. 368 ККРБ.

23 лютага 2022 года адбыўся ператрус у жонкі палітычнага вязня. Праз розныя падставы сілавікі прыходзілі да Маргарыты Жук ужо некалькі разоў. Падчас ператрусу 23 лютага стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі за допіс «Лукашэнка – нелегітымны прэзідэнт». Мінулым разам на ператрус «сілавікі» прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля.

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў