У «The New York Times» паказалі, адкуль па Украіне наносіліся ракетныя ўдары


У мінулыя выходныя расейскія войскі нанеслі буйны ўдар крылатымі ракетамі па гарадах Украіны. Бадай, адзін з самых маштабных і скаардынаваных авіяўдараў за апошнія тыдні. Выданне «The New York Times» адзначае, што ўдары па розных раёнах Украіны былі нанесеныя з трох бакоў, у тым ліку з беларускага. Тэма абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі выклікала вялікі ажыятаж і хвалю нянавісці ў Facebook, Instagram ды іншых сацыяльных сетках. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нават выпусціў экстранны зварот з гэтай нагоды.

Мапа ракетных удараў па Украіне 25–26 чэрвеня 2022 года. Скрыншот: «The New York Times»

Амерыканскае выданне паведамляе, што ракеты былі выпушчаныя з бамбавікоў у паветранай прасторы Беларусі, з вайсковых караблёў у Чорным моры і з самалётаў, якія праляталі над Каспійскім морам.

Украінская выведка паведамляе, што шэсць расейскіх штурмавікоў Ту-22М3 вылецелі з аэрадрому «Шайкоўка» ў Калужскай вобласці Расеі, праляцеўшы над Смаленскам перад тым, як увайсці ў паветраную прастору Беларусі.

Паводле чыноўнікаў, калі яны былі прыкладна за 30 міляў (48 кіламетраў) ад украінскай мяжы, яны выпусцілі не менш за 12 крылатых ракетаў, перш чым вярнуцца ў паветраную прастору Расеі. Ракеты паражалі цэлі на поўначы Украіны, а значыць, не маюць дачынення да ўдараў па Кіеве, як паведамлялі раней.

Мапа ракетных удараў па Украіне 25–26 чэрвеня 2022 года. Скрыншот: «The New York Times»

Мэр Мікалаева Аляксандр Сенкевіч таксама паведаміў, што расейскія войскі нанеслі ўдары па цывільнай інфраструктуры гораду ракетамі, запушчанымі з раней акупаванай Расеяй тэрыторыі.

Прадстаўніцтва ВПС Украіны паведаміла, што ракеты вялікай дальнасці былі выпушчаныя з самалётаў, якія лёталі над Каспійскім морам, што больш за 900 міляў (1400 кіламетраў) на паўднёвы ўсход ад Кіева.

Hавiны
У выніку ракетнага абстрэлу Кіева загінуў як мінімум адзін чалавек, шэсць параненыя
2022.06.26 19:22

Нагадаем, што ў нядзелю Расея ўпершыню за некалькі тыдняў абстраляла Кіеў ракетамі. Быў пашкоджаны жылы дом і дзіцячы садок. Агулам расейскія войскі за выходныя выпусцілі 56 ракетаў па тэрыторыі Украіны. Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра аднаго загінулага і як мінімум шасцярых пацярпелых у выніку ракетных удараў па горадзе.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў