Краіны G7 дадуць Украіне $ 29,5 млрд фінансавай дапамогі


Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» ў выніку саміту мяркуюць даць Украіне фінансавую дапамогу на суму больш чым 29,5 млрд долараў, паведамляецца ў фінальнай заяве.

Гэта мусіць дапамагчы дзяржаве закрыць фінансавы дэфіцыт і забяспечваць асноўныя паслугі ўкраінскаму народу.

Лідары краінаў «Вялікай сямёркі» на саміце 26 чэрвеня.
Фота: Markus Schreiber/AP Photo

«Мы чакаем дадатковага планавага падтрымання ўкраінскіх дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнага сектару праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Міжнародную фінансавую карпарацыю ў памеры 3,5 млрд долараў ЗША», – гаворыцца ў заяве.

Таксама краіны-партнёры G7 абвясцілі, што дадуць гуманітарную дапамогу Украіне на суму больш чым 2,8 млрд долараў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас саміту заклікаў лідараў краінаў «Вялікай сямёркі» зрабіць усё магчымае, каб распачатая Расеяй поўнамаштабная вайна завяршылася да канца года.

Таксама ў заяве сказана, што лідары краінаў G7 выказваюць «сур’ёзную заклапочанасць» у сувязі з паведамленнямі Расеі, што тая можа перадаць Беларусі комплексы «Іскандэр-М», ракеты якіх здольныя несці ядравы зарад.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў