З-за навальніцы ў Дзяржынскім раёне на жанчыну звалілася дрэва. Яна загінула


У вёсцы Паўлаўшчына Дзяржынскага раёну з-за непагадзі 26 чэрвеня загінула 50-гадовая жанчына. Як паведамляе МНС, на яе ўпала дрэва.

Усяго зафіксавана 29 выпадкаў падзення дрэў. У Гомельскай і Менскай вобласцях вецер пашкодзіў дахі 38 будынкаў, з іх – у 18 жылых дамоў.

Наступствы непагадзі 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: mchs.gov.by

У сталіцы супрацоўнікі МНС адбуксіравалі 20 машын і 5 аўтобусаў і эвакуіравалі з легкавога і пасажырскага транспарту 91 чалавека, у тым ліку 19 дзяцей.

Наступствы непагадзі 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: mchs.gov.by

У Менскім раёне з-за вялікага патоку вады абрынуўся мост праз раку Менка. Людзі не маглі перабрацца на другі бок ракі.

У Менскім раёне абрынуўся мост праз раку Менка. 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: tutby_official / Telegram

На працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 461 населенага пункта.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў