Былых супрацоўнікаў АНТ, якія страйкавалі ў жніўні, выклікаюць на допыты


Экс-супрацоўнікаў дзяржтэлеканалу АНТ, якія страйкавалі падчас пратэстаў каля будынку АНТ і СТБ, выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляць праваабаронцы «Вясны».

Забастоўка супрацоўнікаў АНТ і СТБ. 17 жніўня 2020 г. Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Некалькі былых работнікаў тэлеканалу АНТ паведамілі, што 24 і 25 чэрвеня на мабільныя тэлефоны экс-супрацоўнікаў пачалі тэлефанаваць са Следчага камітэту і запрашаць на допыты ў якасці сведак па неназванай крымінальнай справе. Хтосьці атрымаў позвы па пошце.

Усяго вядома аб прыкладна двух дзясятках падобных выклікаў у СК.

Забастоўка супрацоўнікаў АНТ і СТБ. 17 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Некаторыя экс-супрацоўнікі ўжо былі на допытах. З іх узялі падпіску аб неразгалошванні.

Па прыкладным ацэнак экс-супрацоўнікаў АНТ, пасля 9 жніўня з канала сышло каля 80 чалавек, у тым ліку тых, хто супрацоўнічаў з ім пазаштатна.

Улічваючы, што ўсяго на канале працавала менш за 300 чалавек, звольніўся прыкладна кожны трэці. Былыя работнікі АНТ сцвярджаюць, што заявы на звальненне напісала большасць журналістаў.

Hавiны
У Менску страйкуюць журналісты дзяржаўных медыяў. СТРЫМ
2020.08.17 10:19

Нагадаем, што супрацоўнікі дзяржаўных тэлеканалаў выйшлі 17 жніўня 2020 года на страйк з заклікам спыніць гвалт і паказаць рэальныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі пасля 9 жніўня.

Тады перад будынкамі АНТ і «Белтелерадыёкампаніі» сабраліся некалькі соцень працаўнікоў і звычайных людзей, якія прыйшлі падтрымаць іх.

Супрацоўнікі хацелі выклікалі на размову кіраўніка БТ Івана Эйсманта, але ён так і не выйшаў да пратэстоўцаў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў