Украіна чакае ад ЗША больш цяжкага ўзбраення


У размове з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у пятніцу міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што яны абмяркоўвалі амерыканскую ваенную падтрымку Кіева. Кулеба адзначыў, што «цяжкае ўзбраенне» з’яўляецца галоўным у парадку дня Украіны, і напісаў, што пасля размовы спадзяецца, што зброя паступіць хутчэй, паведамляе «ВВС».

Пускавая ўстаноўка NASAMS.
Фота: kongsberg.com

Блінкен паведаміў у размове, што адміністрацыя Байдэна рыхтуецца прапанаваць Украіне ракетныя сістэмы залпавага агню – перадавую ракетную сістэму вялікай далёкасці.

Дагэтуль ЗША адмаўляліся ад просьбаў аб прадстаўленні Украіне сістэм большай далечыні паражэння, бо непакоіліся, што яны могуць быць выкарыстаны для нападу на аб’екты ўнутры Расеі, што пашырыць канфлікт.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў