Расейскі суд адмовіў беларускай палітзняволенай Яне Пінчук у прытулку


Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбургу разгледзеў пазоў да мясцовага дэпартаменту паліцыі, які адмовіў Яне Пінчук у наданні часовага прытулку на тэрыторыі РФ. Дзяўчына прасіла прызнаць незаконным рашэнне ў адмове атрымання ёй палітычнага прытулку. Суд яе довады не падтрымаў, паведамляе «Віцебская Вясна».

Яна Пінчук.
Фота: yanapinchuk / Вконтакте

Актывістку затрымалі 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу на запыт беларускіх сілавікоў. 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць Яны Пінчук выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулах, сярод якіх распальванне нацыянальнай варожасці (ч. 3 артыкула 130), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 артыкула 361), паклёп (артыкул 188) і іншыя.

Hавiны
Расейскі суд пакінуў беларуску Яну Пінчук у СІЗА яшчэ на тры месяцы
2022.04.29 19:50

Расейскія ўлады прынялі рашэнне экстрадаваць віцебскую актывістку ў Беларусь. Дзяўчына звярнулася з просьбай пра часовы прытулак. Яна ўказала, што «пражывае ў РФ з 2018 года, не хавалася, а вяла лад жыцця свабоднага чалавека». І лічыць пачатыя супраць яе справы «палітычна матываванымі» «за дапамогу затрыманым за мірныя пратэсты».

За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, а вядомы расейскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў яе палітвязнем.

1 чэрвеня мае адбыцца суд адносна магчымай экстрадыцыі палітзняволенай у Беларусь.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў