«План – вярнуцца». Школа ў Варшаве вучыць беларускіх і ўкраінскіх дзяцей


У суботы тут малююць амапаўцаў, у працоўныя дні – выбухі і зброю. Школа ў варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС) спачатку адкрылася для беларускіх дзяцей, а пасля 24 лютага таксама запрацавала для ўкраінскіх. «Прыходзьце ў наш «Армагедан», – жартуе дырэктарка школы Хэлена. І мы прыйшлі.

Група дзяцей з Украіны са школы дадатковай адукацыі пры ЦБС у Варшаве падчас дзённага шпацыру. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Надзея Бужан

У будні «Армагедан» працягваецца ад 09:00 да 15:00 – тут займаюцца дзеці, што разам з роднымі з’ехалі з Украіны пасля пачатку вайны. Яны бачылі выбухі і перажылі бамбасховішчы, яны лаяць Пуціна і сумуюць па татах – у Варшаве дзеці пераважна з мамамі ці бабулямі. Адна дзяўчынка, Віялета, збегла са сваёй 24-гадовай сястрой.

«Пуцін у труне – а я дома тыц-тыц-тыц», – прытанцоўвае Віялета ў школе. Вершы і гульні ў дзяцей адпавядаюць часу. Спачатку псіхолаг, якая займаецца з вучнямі двойчы на тыдзень, і без тэстаў назірала ў іх павышаную трывожнасць, агрэсію і страх.

«Гэта можна ўбачыць нават на малюнках: на іх было шмат штрыхоўкі, яны малявалі хаатычна, выкарыстоўвалі чорна-белыя колеры і шмат чырвонага».

З часам на малюнках з’явілася больш фарбаў, дзеці пачалі лепш засяроджвацца на занятках, а ў стасунках паміж сабой праяўляць больш цеплыні – у тым ліку, імаверна, дзякуючы камунікацыі, якую ім забяспечвае школа ЦБС.

Тут няма непарушнага раскладу, замест ці апроч заняткаў здараюцца паходы на батуты, у музеі і кіно, і не менш важнае – тут смачна кормяць. Некаторых вучняў, якія пасля Цэнтру беларускай салідарнасці пераходзілі ў польскія школы, бацькі былі вымушаныя вяртаць назад. «Бо тут цікавей і ніхто так смачна не гатуе».

Група дзяцей з Беларусі ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС. Варшава, Польшча. 23 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Украіны ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС ссоўваюць сталы перад агульным абедам. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Украіны гуляе ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Дырэктарка школы дадатковай адукацыі пры ЦБС Хэлена Родзіна песціцца з украінскімі дзецьмі. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.

 

Фота: Надзея Бужан

Дырэктарка школы Хэлена Родзіна прапанавала зрабіць групы для ўкраінскіх дзяцей адразу, як ва Украіне пачаліся баявыя дзеянні і людзі пачалі з’язджаць за мяжу.

«Было зразумела, што няма сэнсу рабіць заняткі выходнага дня, як для беларусаў: бацькі прыязджаюць у шоку, яны не ведаюць, куды сябе дзець, ім трэба бегаць па дакументы і шукаць жытло і працу. Мы пастанавілі рабіць заняткі з панядзелка да пятніцы, каб у бацькоў быў час рабіць свае справы. Далі абвестку – за дзве гадзіны нам патэлефанавалі, здаецца, 150 чалавек».

Месца хапіла не ўсім: школа змагла дазволіць сабе тры групы, агулам 25 дзяцей. У кожнай групы ёсць украінскамоўная выхавацелька – усе яны таксама збеглі ад вайны. «Я шукала дзяўчат з Украіны, – кажа Хэлена. – Па-першае, гэта магчымасць ім дапамагчы; па-другое, каб з дзецьмі размаўлялі на іхнай мове».

«Не ведаеш, пра што ў дзіцяці можна спытаць»

Наталля ніколі не займалася педагогікай: у горадзе Хмяльніцкі, адкуль яна з’ехала разам з сынам праз тыдзень пасля пачатку вайны, яна працавала ў анкацэнтры і мела свой невялікі касметалагічны салон.

Выхаванка школы пры ЦБС паказвае кветкі, якія ёй удалося сабраць падчас прагулкі. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года.
Фота: Надзея Бужан

«Давялося ўсё гэта кінуць, сына пад паху, чамадан – і мы апынуліся тут». Наталля правяла 26 гадзінаў за стырном і ў Варшаву трапіла амаль на аўтапілоце: знаёмыя ведалі дарогу і прапанавалі ехаць за імі. «У мяне адсутнічалі якія-кольвек думкі, проста бачыш дарогу і едзеш па гэтай дарозе. Ужо ў Варшаве я разгубілася: «Я прыехала, я гэта зрабіла – а што далей?»

На польскай мове жанчына ведала толькі слова «przepraszam» («выбачайце»), таму патэлефанавала знаёмай, якая жыве ў Варшаве, і папрасіла дапамагчы знайсці гатэль ці гостэл. Тая перазваніла праз паўгадзіны і дала кантакт Веранікі, маўляў, у яе можна спыніцца на пару дзён, а за гэты час штосьці прыдумаць.

Уласна так Наталля з сынам трапілі ў школу Цэнтру беларускай салідарнасці: Вераніка працуе тут каардынатаркай і ў першы ж дзень, каб новая суседка не грызла сябе, прапанавала пайсці разам на працу.

«Мы прыйшлі, а тут якраз фармаваліся ўкраінскія групы, і мне кажуць: «Нам бы ўкраінскамоўную дзяўчыну, каб нехта мог разумець дзяцей». Працы ў мяне не было і не прадбачылася, і я пастанавіла развярнуцца на 180 градусаў і з медыцыны перайсці ў педагогіку».

Назар, сын Наталлі, зрабіўся навучэнцам у групе старэйшых дзяцей, а сама Наталля зрабілася ў гэтай групе выхавацелькай.

«Спачатку было цяжка, у кожнага дзіцяці свая гісторыя і драма, ты не ведаеш, пра што можна спытаць, а пра што лепш не пытацца, некаторыя замкнуліся на карцінках, якія ўбачылі ва Украіне, як адна дзяўчынка – на выбуху на тэлевышцы ў Кіеве. Але цяпер усё нармальна. Я разумею, што трапіла ў патрэбнае месца ў патрэбны час: добра, што я занятая і не маю часу на нейкія думкі. Але я сумую па сваёй працы, і мяне жахліва цягне дадому».

Удома ў Наталлі застаўся муж – ён служыць у тэрабароне, таму кожны званок (а яны стэлефаноўваюцца штодня) «як апошні». «Сын сумуе па бацьку?» – пытаю. «Вельмі сумуе. Ён, можа, пра гэта і не скажа, але бачу, што яго часам накрывае».

Група дзяцей з Украіны разам з выхавацелькамі са школы дадатковай адукацыі пры ЦБС падчас вулічнага шпацыру. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Дырэктарка школы дадатковай адукацыі пры ЦБС Хэлена Родзіна абдымаецца з украінскімі дзецьмі падчас дзённай прагулкі. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Выхавальніцы школы дадатковай адукацыі пры ЦБС і адначасова жанчыны, якія былі вымушаныя часова з’ехаць з Украіны, назіраюць за дзецьмі падчас вулічнага шпацыру. Хлопчык Назар, сын Наталлі (у цэнтры), ляжыць на зямлі падчас гульні. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.

 

Фота: Надзея Бужан

Муж Наталлі тым часам таксама дапамагае бежанцам, што праходзяць праз горад. «Ён кажа, маўляў, не крыўдуй, але я ўвесь твой гардэроб раздаў. Я адказваю: «Правільна зрабіў, новы купім». Увогуле, маючы ўдома поўную гардэробную рэчаў, я зразумела, што мне дастаткова двух спартовых строяў. Мне не хочацца абновак, хочацца проста міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні – прачнуцца на сваёй падушцы, на сваім ложку, выйсці на сваю кухню і піць каву са свайго кубка».

«Мужчынскі клуб»

У суботы ў Цэнтры беларускай салідарнасці збіраецца «мужчынскі клуб»: бацькі (пераважна таты) беларускіх вучняў, пакуль чакаюць сваіх дзяцей, камунікуюць на кухні. Гэта не выпадковыя сустрэчы: за больш як год існавання школы дарослыя пазнаёміліся і пасябравалі. Яны ходзяць на адныя і тыя ж акцыі. Некалькі бацькоў спяваюць у хоры. Некаторыя працуюць у адных і тых жа арганізацыях ці займаюцца аднымі і тымі ж справамі. Тыя, што жывуць побач, нават дамаўляюцца на змены, хто калі адвозіць і прывозіць дзяцей.

«Часам бацькі настолькі актыўныя, што мне даводзіцца закрываць дзверы на кухню і прасіць іх размаўляць цішэй», – кажа Вераніка.

Палітычныя тэмы на першым месцы, але гавораць тут і пра космас, і пра рок-музыку, і, вядома, пра свой досвед, хто дзе сядзеў і каму на якой акцыі што зламалі. Або пра апошняе інтэрв’ю Пазняка – і наступае той самы момант, калі трэба закрыць дзверы. «Чаму вы з’ехалі з краіны?» У адказ знаёмыя сцэнарыі – быў назіральнікам, ініцыяваў адкліканне дэпутата, удзельнічаў у акцыях пратэсту ў сваім горадзе.

Дзеці-ўкраінцы са школы дадатковай адукацыі пры ЦБС падчас вулічнага шпацыру. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года.
Фота: Надзея Бужан

Валянціна з Уладзімірам (імёны змененыя) з’ехалі не ў апошнюю чаргу дзеля дзяцей. «Адукацыя ў краіне ўжо не таго ўзроўню, найлепшых настаўнікаў звальняюць, і чым далей, тым становіцца горш».

Сям’я жыла ў Новай Баравой. У час, калі жыхары менскага раёну ладзілі паміж дамамі пераклічкі, Таццяну судзілі паводле адміністратыўнага артыкулу за тое, што яна быццам бы крычала з акна «Жыве Беларусь!»

Уладзімір жа моцна пацярпеў на так званым Сафары – нядзельным маршы, які рушыў на Курапаты. Яго так моцна збілі, што з РУУС адразу павезлі ў бальніцу: ва Уладзіміра быў пералом нагі і лопнула бубенная балонка. «Скажам так, пашанцавала, – іранізуе Валянціна. – Праз гэта на мужа не склалі пратаколу, хоць потым і званілі і запрашалі на размову, але ён цягнуў, пакуль не прайшлі тэрміны, у якія мог адбыцца суд».

У школе Цэнтру беларускай салідарнасці ў Валянціны і Уладзіміра ўжо тры месяцы вучацца дачка і сын. «Асабліва малодшаму падабаецца: у яго вялікі моўны бар’ер у польскай школе, і ён рады, што ёсць з кім паразмаўляць. Атмасфера тут не скажаш, што як у школе, тым больш беларускай школе – гэта быццам адна вялікая суполка. Дачка ходзіць сюды з сяброўкай. Наколькі я разумею, школа цікавая ім менавіта тым, каб мець зносіны з беларусамі – гэтага ў Польшчы ім бракуе больш за ўсё».

Выглядае на тое, што і «мужчынскі клуб» стварыўся з той жа прычыны. «Адчуваеш, што ты тут не адзін, што ёсць беларусы, якія побач». Гэтым разам размовы ў «клубе» зацягнуліся: пасля Пазняка абмяркоўвалі беларускія дэмакратычныя сілы і іх памылкі, так што не бацькі чакалі дзяцей, а дзеці – бацькоў.

Група дзяцей з Украіны гуляе ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Майстар-клас ад прафесійных музыкаў у школе дадатковай адукацыі пры ЦБС для дзяцей з Украіны. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Украіны падчас заняткаў па лепцы ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Маша і Назар з Украіны гуляюць з сабакам Бруна ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС. Варшава, Польшча. 12 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.

Фота: Надзея Бужан

«Прыходжу ў суботы, каб усіх паціскаць»

«Здагадайцеся, якія ў мяне добрыя навіны», – Хэлена прыйшла пасля перамоваў наконт фінансавання летніку для вучняў школы. 16 беларускіх і ўкраінскіх дзяцей паедуць на Мазуры – жыць у драўляных хатках, катацца на роварах і катамаранах, спяваць ля вогнішча.

Калі Хэлена пачынала школу ў ЦБС, грошай на гэта не было ўвогуле. «Нічога, я са свайго заробку пайшла купіла альбомы, фламастары, мы далі абвестку і на першы занятак набралі каля 15 дзетак. У наступную суботу іх было ўжо 20, потым 25, потым 30». Сёння ў суботы тут вучацца 65 чалавек.

Гэта перадусім дзеці, сем’і якіх вымушана з’ехалі з Беларусі. Першыя месяцы, паводле Хэлены, яны размаўлялі толькі пра Лукашэнку: «Усе малюнкі былі крывавыя – яны малявалі амапаўцаў, павешанага Лукашэнку, Лукашэнку з адарванай галавой. Распавядалі, што хочуць паехаць дадому, але не могуць, бо там Лукашэнка».

Спачатку галоўнай мэтай была адаптацыя, бо польскія школы ў той час працавалі дыстанцыйна. «У першую суботу вучні ледзь не гладзілі адно аднаго, такія былі запужаныя».

З верасня школа атрымала фінансаванне: кожнаму настаўніку цяпер выплочваюцца грошы за праведзены ўрок – польскай і англійскай мовы, малявання, часам робяць вырабы з гліны або займаюцца музыкай. «Калі нам далі фінансаванне, я пастанавіла даваць больш ведаў. Мы зрабілі ўхіл на польскую мову, бо дзецям цяжка ў польскіх школах».

Група дзяцей з Беларусі ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС на занятку англійскай мовы. Варшава, Польшча. 23 красавіка 2022 года.
Фота: Надзея Бужан

У аўторкі дадаўся размоўны клуб. Раз на тыдзень дзеці ходзяць у супольную са Свабодным тэатрам тэатральную школу – у выніку мусіць атрымацца спектакль. У расклад упісаліся і наведванне гарбузовай фермы, і Лявон Вольскі, і Дзед Мароз са Снягуркай на Новы год.

«Беларуская скіраванасць у школе захоўваецца?» – «Месяц таму я паспрабавала ўвесці беларускую мову менавіта як урок. На жаль, палова бацькоў патэлефанавала і сказала, што гэтыя заняткі будуць прапускаць, бо беларуская ім на сённяшні дзень непатрэбная. Кажу як ёсць», – гаворыць дырэктарка школы.

У школе сапраўды не будзе асобных ўрокаў беларускай мовы, цяпер для дзетак з Беларусі тут навучанне па-расейску. Але будуць інтэрактыўныя заняткі для вывучэння беларускай літаратуры, музыкі і мастацтва. І мовы. Хэлена як былая настаўніца беларускай не кінула гэтага пытання. У Варшаве яна жыве ўжо некалькі гадоў і мае тут сталую працу. Школа займае ўвесь астатні час.

«Я задаволеная тым, што атрымалася. Спачатку ў ЦБС ніхто нават не ўяўляў, што ў нас будзе вучыцца столькі дзетак. Прыемна, калі бацькі расказваюць: «Я б, можа, і паспаў, але дзеці будзяць: «Пайшлі-пайшлі ў ЦБС». Дзеці прыходзяць і ляцяць цябе абдымаць – гэта для мяне вынік працы. Я маю магчымасць не прыходзіць у суботы, але ўсё роўна прыходжу, каб усіх паціскаць».

«Шмат хто не вытрымліваў і пачынаў плакаць»

«Я толькі ў школе знайшоў сяброў. А ў Польшчы не знайшоў». – «Дык ты ж у Польшчы!» Сям’я Максіма (імя змененае) з’ехала з Кіева пасля пачатку вайны. А да гэтага з’ехала з Беларусі – праз цікавасць уладаў да кампаніі, у якой працуе бацька.

Група дзяцей з Украіны, якія выхоўваюцца у школе дадатковай адукацыі пры ЦБС, на экскурсіі ў музеі эвалюцыі. Варшава, Польшча. 20 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Назар з Украіны разам з вучнямі школы дадатковай адукацыі пры ЦБС па дарозе ў школу пасля экскурсіі ў музеі эвалюцыі.  20 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Украіны разам з выхавацелькамі-ўкраінкамі са школы дадатковай адукацыі пры ЦБС ідуць на дзённую прагулку. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.

 

Фота: Надзея Бужан

Максім і яшчэ некалькі беларускіх дзяцей, што ўжо двойчы вымушана памянялі краіны, вучацца ва ўкраінскіх групах. Пуцін і Лукашэнка тут гучаць у падобных кантэкстах і лёгка падмяняюць адзін аднаго, а пісанкі на Вялікдзень атрымліваюцца ў жоўта-блакітных і бел-чырвона-белых колерах.

«Мы знайшлі кіроўцу і 25 лютага паехалі ў Львоў, – расказвае мама Максіма Юлія (імя змененае). – Мы дабіраліся содні, бо ледзь не ўвесь час стаялі. Калі на прыпынках мы выходзілі, каб прайсціся, я чула аўтаматныя чэргі, але ў мяне не было ўсведамлення, што з намі можа нешта здарыцца».

Ужо ў Львове сям’я даведалася, што мост, па якім яны яшчэ нядаўна праязджалі, разбомблены, і пабачыла фотаздымкі разбуранага дому ў Кіеве, суседняга з тым, дзе яны жылі.

«На наступны дзень мы паехалі аўтобусам да Кракава. Дарога была цяжкай, але людзі дапамагалі, мясцовыя выходзілі і кармілі, каля мяжы стаяў вялізны шацёр, дзе нас ледзь не сілай прымушалі паесці. Палякі нас сустракалі зноў жа сталом з ежай і прымушалі зʼесці суп. Шмат хто не вытрымліваў і пачынаў плакаць: у такі цёмны час трапляецца столькі добрых людзей».

Дарога да Кракава заняла 31 гадзіну, а там сям’ю сустрэлі сябры і забралі ў Варшаву. У школу Цэнтру беларускай салідарнасці бацькі звярнуліся на параду, але месцаў на той момант не было, і Юлія падала дакументы ў польскую школу.

Выхаванка школы дадатковай адукацыі пры ЦБС назірае за тым, як выпякаюцца велікодныя кексы, якія дзеці гатавалі самі. Варшава, Польшча. 15 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Беларусі ў школе дадатковай адукацыі пры ЦБС гуляюць падчас перапынку паміж заняткамі. Варшава, Польшча. 23 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Наталля, выхавацелька у школе дадатковай адукацыі пры ЦБС, разам з сынам Максімам і астатнімі вучнямі падчас падвячорак. Наталля часова выехала з Украіны пасля пачатку вайны разам з сынам. Варшава, Польшча. 19 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.
Група дзяцей з Украіны са школы дадатковай адукацыі пры ЦБС падчас вулічнага шпацыру. Варшава, Польшча. 13 красавіка 2022 года. Фота: Надзея Бужан. Бясплатная школа дадатковага развіцця пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве для дзяцей з Беларусі была адкрыта вясной 2021 года. Па суботах дзеці прыходзяць на ўрокі беларускага, польскага, англійскага, малявання, лепку з гліны, тэатральны гурток і заняткі па журналістыцы. З пачатку вайны ва Украіне тут адкрыліся бясплатныя групы і для ўкраінскіх дзяцей. Так бацькі могуць пакінуць тут дзяцей, а самі мець час напрыклад на афармленне неабходных дакументаў ці пошукі працы. Дзеткі займаюцца з панядзелка па пятніцу з 9 да 15, у кожнай групе свой апякун, і ўсё гэта валанцёркі з Украіны, якія таксама пакінулі краіну з-за вайны. Прыходзяць валанцёры-выкладчыкі польскай, англійскай, музыкі і малявання, таксама з дзецьмі працуе псіхолаг. Дзеці тутака ж абедаюць і ходзяць на шпацыры.

 

Фота: Надзея Бужан

Ва ўкраінскіх групах вучні маглі затрымацца на пару дзён ці пару тыдняў: тыя, хто збег ад вайны, рушылі з Варшавы далей або пераводзілі дзяцей у польскія школы, і спіс чакання хутка скарачаўся. Юліі ў адзін і той жа дзень патэлефанавалі з ЦБС і польскай школы. «Я падумала, што жывы кантакт з дзецьмі на сваёй мове будзе лепшым і адаптацыя ў такім выпадку будзе мякчэйшай».

Максім затрымаўся даўжэй, чым на пару дзён ці пару тыдняў. Ён пасябраваў з усімі ў класе і палюбіў вывучаць мовы. Ён нават раздзяліў школу і ўсю астатнюю Польшчу: тут ён знайшоў сяброў, а там не знайшоў.

«Натуральна, мы ўсе спадзяемся, што ўсё скончыцца, – кажа Юлія. – Мы хацелі б вярнуцца і неяк дапамагчы аднавіць горад, там засталася частка нашага жыцця, мы думалі, што застанемся там жыць».

«То бок план-мінімум – вярнуцца ў Кіеў?»

«А план-максімум – у Менск».

belsat.eu

Стужка навінаў