Пачалося вяшчанне «Белсату» ў стандарце лічбавага наземнага тэлебачання ў Літве


У склад мультыплексу ўваходзяць перадатчыкі ў Вільні, Шальчынінкаі і Швенчэнісе. Акрамя Белсату, з дапамогай звычайнай антэны можна будзе глядзець тэлеканал TVP World.

На мультыплексе, які ўключае 20 адсоткаў насельніцтва Літвы, ужо ёсць 4 іншых канала Польскага Тэлебачання: TVP Вільнюс, TVP Інфа, TVP Гісторыя 2, TVP Палонія.

Польскае тэлебачанне таксама атрымала канцэсію ад літоўскага рэгулятара LRTK на вяшчанне 6-ці каналаў на агульнанацыянальным мультыплексе (MUX-2) і разам з тэхналагічным партнёрам вядзе работы па іх запуску. Такім чынам, каналы TVP Вільнюс, TVP Інфа, TVP Гісторыя 2, TVP Палонія, TVP World і Белсат TV будуць даступныя ў агульнай складанасці прыкладна для 2/3 насельніцтва Літвы.

РР/АВ/ММ belsat.eu

Стужка навінаў