Хрэнін: «Перад намі пастаўлена задача стварыць народнае рушэнне»


Кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін распавёў, што ў краіне будзе стварацца народнае рушэнне. Хрэнін адзначыў, што такая задача была пастаўлена на ўчорашняй нарадзе Лукашэнкам.

Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі.
Фота: mil.by

Вайсковец выказаў меркаванне, што пытанне стварэння рушэння з’яўляецца надзвычай актуальным у цяперашніх умовах. Хрэнін лічыць, што для гэтага ў Беларусі маюцца людзі і неабходнае ўзбраенне.

Ён адзначыў, што пытанне стварэння народнага апалчэння яшчэ трэба будзе ўрэгуляваць заканадаўча, і тады, на думку міністра абароны колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы.

«Асабліва хачу адзначыць, што на ўчорашняй нарадзе ў межах карэктавання пытанняў удакладнення развіцця Збройных сілаў была пастаўлена задача стварыць у краіне народнае рушэнне. Нам неабходна будзе зараз з губернатарамі абмеркаваць гэтыя пытанні, вызначыць гэта заканадаўча. Для нас гэта вельмі важна, тым больш у цяперашняй абстаноўцы, каб паказваць: ну не трэба сунуцца, таму што адказ будзе адэкватны, калі нехта пойдзе на нашу тэрыторыю», – заявіў Хрэнін.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка заявіў, што беларускае войска мусіць у любую хвіліну быць гатовым даць адэкватны адказ ваенным выклікам. Таксама было прынята рашэнне стварыць на ўкраінскім кірунку асобнае аператыўнае камандаванне.

Hавiны
«Новы фронт». Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім кірунку асобнае аператыўнае камандаванне
2022.05.26 18:57

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў