Былога прэзідэнта Малдовы на месяц змясцілі пад хатні арышт


У Кішынэве суд разгледзеў пытанне пра меру стрымання для былога прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона. Хадайніцтва пракуратуры аб змяшчэнні яго пад варту ў ізалятар было адхіленае, але палітык адпраўляецца на 30 содняў пад хатні арышт, паведамляе «Newsmaker».

Ігар Дадон.
Фота: presedinte.md

Брат жонкі Дадона Пэтру Мэрыняну, які праходзіць у справе як саўдзельнік, на той жа тэрмін адпраўлены пад варту.

Пракуратура збіраецца аспрэчваць рашэнне суда і дамагацца адпраўкі Дадона ў ізалятар. Як мяркуецца, ёсць рызыка таго, што былы прэзідэнт, застаючыся ўдома, можа знішчыць доказы і паўплываць на людзей, якія маюць дачыненне да справы.

Паводле пракурораў, Ігару Дадону пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Сам ён кажа пра пераслед з палітычных матываў.

Hавiны
Затрыманы былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе
2022.05.24 12:43

Справу супраць Дадона Генпракуратура Малдовы распачала 18 траўня, яго западозрылі ў атрыманні хабару ад малдаўскага бізнесмена Уладзіміра Плахатнюка. Падставай паслужылі відэазапісы 2019 года, на якіх відаць, як Плахатнюк спрабаваў перадаць Ігару Дадону, у той час дзейнаму прэзідэнту, чорны пакет. Палітык пакету не ўзяў, але сказаў: «Ізноў вы з кулькамі. Аддайце Косцю».

Пасля публікацыі відэа пачалося расследаванне, але пракуратура не знайшла складу злачынства.

Дадон назваў здымку з пакетам правакацыяй з боку Плахатнюка і адмаўляе ўсе абвінавачванні.

Hавiны
Экс-прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон стаў падазраваным у крымінальнай справе
2021.12.29 16:00

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў