Беларускі «Альфа-банк» аднавіў працу картак «Visa» за мяжой


«Альфа-банк» паведаміў пра аднаўленне працы сваіх картак «Visa» за мяжой. Раней была адноўленая праца «Mastercard».

«Карткамі «Visa», у тым ліку карпаратыўнымі, зноў можна аплачваць пакупкі за мяжой, здымаць наяўныя грошы, афармляць падпіскі, купляць дадаткі», – гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, «цяпер аплаты будуць праходзіць без праблемаў».

Hавiны
«Альфа-Банк» папярэджвае пра магчымае адключэнне сваіх картаў «Visa» і «Mastercard» за мяжой
2022.05.04 20:37

Раней «Альфа-банк» паведаміў пра частковае адключэнне з 5 траўня картак «Visa» і «Mastercard» беларускага банку. Звязанае гэта з пазіцыяй банкаў ЗША.

13 траўня банкі пачалі паведамляць пра аднаўленне працы картак «Mastercard».

Hавiны
У Беларусі аднаўляецца праца картак «Mastercard»
2022.05.14 17:03

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў