Беларуская фундацыя Крачэўскага выказвае спачуванне родным і блізкім Янкі Запрудніка


У ЗША на 96-м годзе жыцця памёр Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) – найбуйнейшы культурніцкі дзеяч беларускай паваеннай эміграцыі, гісторык і публіцыст.

Янка Запруднік.
Фота: budzma.org

Свае спачуванні родным і блізкім выказала фундацыя Крачэўскага.

«Цяпер шырока ведамы ў Беларусі і навуковым свеце гісторык і публіцыст, Янка Запруднік у канцы 1950-х стаяў ля вытокаў нашай арганізацыі, амаль трыццаць гадоў быў яе актывістам і летапісцам, перадаў на архіўнае захоўванне шмат кніг і фатаграфіяў з уласных збораў.

Ён да сваіх апошніх дзён цікавіўся беларускімі справамі, горача адклікаўся на кожную просьбу аб сустрэчы з журналістамі, навукоўцамі, проста гасцямі з Беларусі, якіх цікавіла гісторыя эміграцыі, і гатовы быў кансультаваць, раіць, а найперш – уважліва слухаць субяседніка ды радавацца, што ідэя беларускай незалежнасці, змаганню за якую было прысвечана ўсё ягонае жыццё, жыве і перамагае. Весткі пра палітычныя рэпрэсіі на Бацькаўшчыне ды вайну ў суседняй краіне ранілі ягонае сэрца.

Спадчына Янкі Запрудніка – кнігі, рукапісы, дакументы, фатаграфіі, – упарадкаваная ім самім, зберагаецца ў архівах Беларусі і ЗША, у тым ліку – у зборах Беларускай фундацыі Крачэўскага. А мы, яго маладзейшыя сябры і паплечнікі, можам сказаць: «Спі пад курганам герояў». Мы твой працягваем шлях.

Рада дырэктараў Беларускай фундацыі Крачэўскага».

Hавiны
Памёр Янка Запруднік – выбітны дзеяч беларускай эміграцыі
2022.05.26 17:09

belsat.eu

 

 

Стужка навінаў