Ва Украіне шукаюць замену Менску для перамоваў пра Данбас


Данбас.
Фота: Настасся Уласава / Белсат

Менск больш не можа быць пляцоўкаю перамоваў пра Данбас. Пра гэта заявіў былы прэзідэнт Украіны, старшыня кантактавай групы для ўрэгулявання канфлікту Леанід Краўчук.

Паводле яго, на замену Менску знойдуць новае месца, перадае ТАСС.

«У нас не будзе ўжо рэйсаў у Беларусь, мы не зможам нават туды трапіць. Такім чынам, улічваючы сітуацыю, якая склалася, дыктатарскія паводзіны, якія дэманструе самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, ясна, што мы не можам нават разглядаць пытанне пра пункт абмеркавання менскую пляцоўку. Мы абавязкова будзем шукаць новую пляцоўку», – сказаў ён.

Паводле Краўчука, Украіна будзе звяртацца да ўсіх бакоў перамоваў з пытаннем пра пошук новага месца, у першую чаргу да АБСЕ.

Абнаўляецца
Францыя і Вялікая Брытанія забаранілі палёты «Белавіі», Украіна спыніла авіязлучэнне. І гэта яшчэ не ўсё
2021.05.25 10:51

Нагадаем, што з 25 траўня Украіна спыніла авіязносіны з Беларуссю.

Перамовы ў Менску адносна канфлікту на Данбасе вядуцца з 2014 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў