Спадарыню затрымалі на выхадзе з будынку суду Віцебскага раёну, дзе сёння з ініцыятывы пракуратуры пераразглядалася яе даўнейшыя адміністрацыйная справа за нанясенне надпісаў на сцяне ля кавярні ў вёсцы Лучынаўка.
Суд па той справе адбыўся яшчэ ў кастрычніку 2020 году. Марыю тады пакаралі штрафам, але праз амаль 9 месяцаў пасля інцыдэнту пракуратура апратэставала рашэнне.
27 траўня справу нанава пачала разглядаць суддзя Таццяна Лабацкая. Па ёй таксама праходзіць віцебскі актывіст Андрэй Кулакоў, які ўдзельнічае ў працэсе праз відэасувязь. Пасля апытання аднаго са сведкаў-міліцыянтаў суддзя пастанавіла вярнуць справу на дапрацоўванне ў міліцыю.
На выхадзе з суду да Марыі Волкавай падышоў чалавек у цывільным, паказаў пасведчанне следчага СК і папрасіў праехаць разам з ім. Для чаго – не патлумачыў. У следчым камітэце Марыя Волкава знаходзіцца з адвакаткай.
Па апошніх звестках Марыю Волкаву, затрыманую СК каля суду Віцебскага раёну, выпусцілі. Яна дала падпіску аб неразгалошванні.
ЗК, belsat.eu