Расея адмаўляе ў пасадцы самалётам Air France і Austrian Airlines, якія аблятаюць Беларусь


Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. 26 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Расея не выдае дазвол на прыбыццё рэйсаў, якія ляцяць не праз тэрыторыю Беларусі. Пад абмежаванні ўжо трапілі Austrian Airlines і Air France, паведамляе ТАСС.

Самалёт Air France з Парыжа ў Маскву не выляцеў з аэрапорту ўчора і сёння. Такая ж праблема ўзнікла ў Austrian Airlines, што меў рухацца з Вены ў Маскву.

Прэс-служба аўстрыйскай авіякампаніі паведамляе, што Расея не дае дазволу на прыбыццё.

Улады Расеі пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў