«Расейскія дыпламаты спасавалі перад беларускімі вертухаямі». Сабчак жорстка выказалася пра сітуацыю з Сапегай


Ксенія Сабчак.
Фота: kremlin.ru

Расейская тэлевядоўца і палітык Ксенія Сабчак у сваім Instagram вельмі негатыўна адрэагавала на затрыманне ў Менску беларускага блогера Рамана Пратасевіча і ягонай дзяўчыны, грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі. Асабліва яна закранула рэакцыю расейскую дыпламатаў.

Сабчак адзначыла, што ў сітуацыі з затрыманымі «ступень ах…вання расце па экспаненце». Але, паводле яе, «калі да дзеянняў чужога прэзідэнта ты гатовы, то ў роднага МЗС заўсёды ёсць для цябе ў запасе сюрпрыз у выглядзе новай вяршыні бескарыснасці».

«Амаль суткі марозіліся. Не маглі нічога высветліць, нічога заявіць, патрапіць да затрыманай. Расейскія, б…ь, дыпламаты! Велізарная краіна, велізарная моц, перад кім яны спасавалі? Перад беларускімі вертухаямі? Можа быць Сапега вінаватая, можа не вінаватая, але яна расейка і запрагацца за яе за межамі краіны – галоўны абавязак яе Радзімы. Дзе б яна цяпер не жыла, колькі б яна ні адсутнічала ў Расеі, як бы ні ставілася да дзейнай улады – гэта ўсё справа дзясятая», – падкрэсліла Сабчак.

Hавiны
Блогер Максім Кац перадаў у МЗС Расеі звароты ў падтрымку зняволенай у Беларусі Сафіі Сапегі
2021.05.26 23:14

Нагадаем, што вядомы ў Беларусі расейскі палітычны блогер і актывіст Максім Кац 26 траўня аднёс у расейскае Міністэрства замежных справаў першую партыю зваротаў грамадзянаў з просьбай абараніць Сафію Сапегу.

За першы дзень збору набралася звыш 2500 подпісаў. Стос не прынялі, бо праз каронавірус у міністэрстве адмовіліся ад асабістага прыёму звароту. Таму звароты выслалі па пошце – яны маюць дайсці за пару дзён.

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

Сафію Сапегу – сяброўку зняволенага журналіста Рамана Пратасевіча, якую разам з ім затрымалі пасля перанакіравання ў Менск самалёта «Ryanair» – праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнай зняволенай. Сафію падазраюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

Яна грамадзянка Расеі. Праўладныя каналы публікавалі відэа, дзе яна «прызнавалася» ў вядзенні Telegram-каналу «Чёрная книга Беларуси», аднак блізкія сябры і знаёмыя дзяўчыны ў размове з «Белсатам» гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў