Матч футбольных зорак у Менску адмяняецца. Туды меліся прыляцець еўрапейскія гульцы


Афіша Матчу зорак у Менску.
Фота: abff.by

5 чэрвеня ў Менску на стадыёне «Дынама» мусіў адбыцца футбольны матч зорак, у ім меліся згуляць зоркі Беларусі супраць зорак Еўропы. Цяпер ён адменены.

«Матч да 110-годдзя беларускага футболу з удзелам вядомых беларускіх і еўрапейскіх футбалістаў, які павінен быў адбыцца на нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 5 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін», – гаворыцца ў паведамленні Беларускай федэрацыі футболу.

Адзначым, што яшчэ тыдзень таму, 20 траўня, федэрацыя толькі анансавала гэты матч. За каманду гаспадароў меліся выступіць Аляксандр Глеб, Цімафей Калачоў, Максім Рамашчанка ды іншыя славутыя гульцы. Супрацьстаяць ім павінна была «дружына зорак Старога Свету, якую рэпрэзентуюць вядомыя еўрапейскія футбалісты».

Квіткі мелі паступіць у продаж бліжэйшым часам.

Hавiны
«Белавія» вымушана адмяняе рэйсы ў 8 краінаў, у тым ліку і Расею
2021.05.27 12:04

Нагадаем, што пасля інцыдэнту з пасадкаю самалёту «Ryanair» еўрапейскія авіякампаніі пачалі масава адмаўляцца ад палётаў у Беларусі, а краіны – забараняць палёты «Белавіі». У выніку чаго беларуская кампанія таксама вымушаная адмяняць свае рэйсы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў