Генпракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Пратасевіча


Фота: Генпракуратура ЛНР

Следчыя самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» падазраюць Рамана Пратасевіча ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі і генацыдзе, паведамляе прэс-служба самаабвешчанай Генпракуратуры ЛНР.

Справу завялі «па факце ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі, якая, згодна з заканадаўствам самаабвешчанай ЛНР, прызнаная тэрарыстычнаю», а таксама за «выкарыстанне ва ўзброеным канфлікце сродкаў і метадаў, забароненых міжнароднымі дамовамі, зброі масавага паражэння, забароненага міжнароднымі дамовамі, і здзяйсненне генацыду паводле прыкметаў злачынства».

Паводле Генпракуратуры самаабвешчанай ЛНР, следчыя ўстанавілі, што ўлетку 2014 года Раман Пратасевіч добраахвотна ўступіў у шэрагі тэрарыстычнай арганізацыі «Азоў», забароненай у самаабвешчанай ЛНР, быў яе актыўным удзельнікам і займаў пасаду намесніка камандзіра сувязі другой ударна-штурмавой роты батальёну «Азоў», а таксама браў удзел у баявых дзеяннях у складзе названага дабравольніцкага батальёну на тэрыторыі Данбасу.

«Так, Пратасевіч Раман Дзмітрыевіч, ужываючы цяжкае ўзбраенне (гарматы МТ-12, гаўбіцы Д-30, мінамёты, зенітныя ўстаноўкі), здзейсніў шэраг асабліва цяжкіх злачынстваў, якія выявіліся ў ажыццяўленні абстрэлаў мясцовасцяў ДНР, што пацягнула гібель і раненне мірных грамадзянаў, разбурэнне і пашкоджанне грамадзянскай інфраструктуры», – гаворыцца ў заяве ўстановы.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў