«Белавія» вымушана адмяняе рэйсы ў 8 краінаў, у тым ліку і Расею


Самалёт «Белавія».
Фота: Belavia – Belarusian Airlines / Facebook

З прычыны забаронаў на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краінаў авіякампанія «Белавія» вымушана адмяніць палёты з 27 траўня да 30 кастрычніка 2021 года ў шэрагу кірункаў.

Гэтак, рэйсы адмяняюцца ў Варшаву, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановэр, Вену, Брусель, Барсэлону і нават расейскі Калінінград.

Пасажыры могуць змяніць дату вылету або вярнуць поўны кошт квітка без штрафаў цягам года з моманту набыцця для нявыкарыстаных і часткова выкарыстаных авіябілетаў. Для афармлення вяртання неабходна звярнуцца ў месца набыцця квіткоў, паведамілі ў «Белавіі».

Абнаўляецца
Францыя і Вялікая Брытанія забаранілі палёты «Белавіі», Украіна спыніла авіязлучэнне. І гэта яшчэ не ўсё
2021.05.25 10:51

Яшчэ раней «Белавія» скасавала рэйсы ў Літву, Украіну, Вялікую Брытанію, Францыю, Фінляндыю, Чэхію і Швецыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў