Amnesty International аб'явіла тэрміновую дапамогу Раману Пратасевічу


Акцыя салідарнасці з затрыманым Раманам Пратасевічам.
Фота: Omar Marques / Getty Images

Міжнародная недзяржаўная ўстанова Amnesty International аб’яўляе акцыю тэрміновай дапамогі сузаснавальніку і былому рэдактару Telegram-канала NEXTA Раману Пратасевічу.

Пасля таго, як беларускія дзяржаўныя СМІ распаўсюдзілі відэазапіс з яго «прызнаннем», Amnesty International мае падставу меркаваць, што ён і Сафія Сапега знаходзяцца ў рызыцы катаванняў і жорсткага абыходжання.

«Мы заклікаем нашых прыхільнікаў ва ўсім свеце далучыцца да акцыі тэрміновай дапамогі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі. Іх арышт зʼяўляецца адвольным і незаконным, а яго абставіны выклікаюць абурэнне.

Мы з самага пачатку асцерагаліся, што ім могуць пагражаць катаванні ці іншае жорсткае абыходжанне. Цяпер, калі беларускія дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім Раман «прызнаецца» ў арганізацыі пратэстаў, мы занепакоеныя тым, што такое прызнанне магло быць атрымана пад ціскам», – заявіла Мары Стразарс, дырэктарка Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Яна падкрэсліла, што, улічваючы гісторыю і характар парушэнняў правоў чалавека з боку беларускіх спецслужбаў, ёсць нагода меркаваць, што здароўе і жыццё Рамана Пратасевіча знаходзяцца пад пагрозай:

«Ці сапраўды беларускія ўлады вераць, што яны могуць падмануць свет, транслюючы прымусовае «прызнанне» зняволенага і прымушаючы яго заяўляць, што з ім абыходзяцца добра?»

Яна дадала, што Сафія Сапега была затрыманая выключна для дадатковага ціску на Рамана.

19 лістапада 2020 года Раман Пратасевіч стаў першым грамадзянінам Беларусі, уключаным у афіцыйны «спіс тэрарыстаў» краіны. У выпадку прызнання вінаватым па інкрымінаваных артыкулах Пратасевічу пагражае да 20 гадоў у турме.

Hавiны
Маці Рамана Пратасевіча: Выглядае, што яму паламалі нос і выбілі зубы
2021.05.25 13:29

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў