Адвакатка Пратасевіча падала скаргу ў Генпракуратуру: патрабуе медычнага агляду


Стоп-кадр з відэа з затрыманым Раманам Пратасевічам: Крыніца: ATN_BTRC / Telegram

Інэса Аленская, адвакатка затрыманага журналіста Рамана Пратасевіча, падала скаргу ў Генеральную пракуратуру. Пра гэта паведамляе ініцыятыва «Права на абарону».

У скарзе адвакатка ўказала, што два дні не можа трапіць да падабароннага, і просіць зрабіць захады пракурорскага рэагавання. Акрамя таго, яна падала хадайніцтва пра неадкладны медычны агляд Пратасевіча – на просьбу ягоных бацькоў, якія «ў паніцы і шукаюць сына па ўсіх больніцах». Пералічаныя і працэдуры, якія, на думку абаронцы, трэба зрабіць.

Таксама хадайніцтвы дасланыя ва ўпраўленне Следчага камітэту ў Менску і ў Камітэт дзяржбяспекі.

Інэса Аленская паведаміла, што спрабуе ўбачыцца з Раманам Пратасевічам другі дзень. Ні яна, ні сваякі не ведаюць, дзе ён насамрэч.

Hавiны
Прэзідэнт Еўрапейскай рады стэлефанаваўся з бацькам арыштаванага Пратасевіча
2021.05.26 20:45

Нагадаем, што ў дактароў, якія глядзелі відэа з прызнаннямі Рамана Пратасевіча пасля ягонага затрымання 23 траўня, узніклі падазрэнні ў катаваннях журналіста. Гэтак, пра жорсткае абыходжанне могуць сведчыць сінякі і сляды ад магчымага ўдушэння.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў