Адменены чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Менску


Сцяг Еўрапейскага роварнага звязу.
Фота: uec.ch

На пасяджэнні ўправы Еўрапейскага роварнага звязу, якое адбылося 27 траўня ў штаб-кватэры ў Лазане ў Швейцарыі, былі прынятыя важныя пастановы адносна сезону 2021 года. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі.

У святле актуальнай міжнароднай сітуацыі ўправа пастанавіла адмяніць чэмпіянат Еўропы па велатрэку – 2021, які мусіў адбыцца ў Менску з 23 да 27 чэрвеня.

«Нядаўна мы адсочвалі сітуацыю з Беларускаю федэрацыяй роварнага спорту, якая перарасла ў міжнародную дыскусію, і сёння ў час пасяджэння кіравання мы пастанавілі адмяніць імпрэзу ў Менску», – паведаміў Энрыка Дэлля Каза, прэзідэнт Еўрапейскага роварнага звязу.

Арганізацыя працуе «над пошукам альтэрнатыўнага рашэння, якое дазволіць рэйсэрам з нашых 50 нацыянальных федэрацыяў узяць удзел у кантынентальных спаборніцтвах гэтага сезону».

Hавiны
Беларусь пазбавілі права на правядзенне Кубка свету па біятлону
2021.05.16 18:32

Раней Менск пазбавілі права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года, чэмпіянату свету па пяціборстве і лазерным бегу і каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. У кастрычніку 2020 года ў Беларусі таксама забралі Сусветную шахматную алімпіяду.

16 траўня стала вядома, што ў Беларусі не будзе праводзіцца этап Кубка свету IBU па біятлоне. А 27 траўня перанеслі на нявызначаны час Матч футбольных зорак, які мусіў прайсці ў Менску 5 чэрвеня.

Hавiны
Матч футбольных зорак у Менску адмяняецца. Туды меліся прыляцець еўрапейскія гульцы
2021.05.27 12:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў