У Беларусі ўводзяць расстрэлы за «замах на ўчыненне актаў тэрарызму»


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі ў двух чытаннях Законапраект аб змене Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў.

Здымае мае ілюстрацыйны характар.
Фота: belta.by

Дакумент уносіць праўкі, што прадугледжваюць магчымасць ужыць пакаранне смерцю за замах на ўчыненне актаў тэрарызму.

«Праект закону падрыхтаваны для стрымлівальнага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы дзяржавы з тэрарыстычнаю дзейнасцю», – заявілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Артыкулы
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі «рэйкавых партызанаў»
2022.04.21 19:36

Да актаў тэрарызму ўлады Беларусі адносяць сярод іншага дыверсіі рэйкавых партызанаў супраць перасоўвання расейскіх войскаў на вайну з Украінаю. Праваабаронцы лічаць іх палітычнымі вязнямі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў