У Беларусі прыпынілі дзейнасць незалежнага прафсаюзу «Горадня Азот»


У Беларусі працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. Пракуратура Гарадзенскай вобласці прыняла рашэнне прыпыніць дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу супрацоўнікаў «Горадня Азот». Сваё рашэнне ўстанова матывавала інфармацыяй аб «спробе арганізаваць на заводзе страйк выключна ў палітычных мэтах», – паведамляе сайт Генпракуратуры.

«Горадня Азот».
Фота: Сяргей Шэлест

Пракуратура распаўсюдзіла заяву ў якой адзначыла, што ў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу супрацоўнікаў «Горадня Азот» была праведзена праверка. Нібыта пад час праверкі былі здабыты звесткі «аб актыўным непасрэдным удзеле кіраўніка і членаў першаснай арганізацыі ў спробе арганізаваць на заводзе страйк выключна ў палітычных мэтах».

На думку пракуратуры, дзейнасць першаснай арганізацыі незалежнага прафсаюзу на «Горадня Азот» супярэчыць патрабаванням заканадаўства. Незалежны прафсаюз нібыта распаўсюджвае экстрэмісцкія матэрыялы і публічна заклікае да забастовак з палітычнымі патрабаваннямі.

Hавiны
У офісе Свабоднага прафсаюзу металістаў адбываецца ператрус
2022.04.19 15:54

Раней рашэннем гарадзенскага суда телеграм-канал гэтай арганізацыі быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам. Пракурор Гарадзенскай вобласці вынес у адрас кіраўніка першаснай арганізацыі пастанову аб прыпыненні яе дзейнасці.

Нагадаем, што 19 красавіка ў офісах незалежных прафсаюзаў у Менску і ў кватэрах многіх прафсаюзных актывістаў прайшлі ператрусы. Былі арыштаваныя мінімум 19 прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзнага руху. Дзеячаў прафсаюзнага руху на дадзены момант утрымліваюць пад вартай ва ўнутранай турме КДБ.

Аб’ектыў
Знішчэнне грамадзянскай супольнасці – «інвентарызацыя», якую праводзіць Міністэрства юстыцыі
2022.04.21 23:16

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў