Сярэдні заробак беларускіх бюджэтнікаў знізіўся нават у рублях


У бюджэтных арганізацыях Беларусі сярэдні заробак у сакавіку склаў Br 1232,4, што на Br 8,6 рубля менш, чымся ў лютым. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У рэальным выражэнні з папраўкаю на інфляцыю заробкі бюджэтнікаў знізіліся за сакавік на 6,4 %.

Пры гэтым у сектары дзяржаўнага кіравання сярэдні заробак за месяц вырас ажно на Br 102,2 – да Br 1967,6.

У адукацыі сярэдні заробак у сакавіку склаў Br 1074,4, што на Br 18,2 больш, чымся ў лютым.

А вось у ахове здароўя сярэдні заробак за сакавік знізіўся на Br 74,9 рубля, да Br 1334,1.

Адзначым, што сярэдні заробак у Беларусі разлічваецца да выплаты падаткаў і ўнёскаў у ФСАН.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў