Расея вінаваціць Украіну ў абстрэлах сваёй тэрыторыі. Украіна перакананая, што гэта палітыка Крамля

Расейскія медыі стала паведамляюць пра абстрэлы тэрыторыі РФ з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Афіцыйны Кіеў не каментуе інфармацыі пра гэтыя атакі, але адзначае, што кіраўніцтва Крамля можа ўчыніць шэраг правакацыяў на сваёй тэрыторыі, каб увесці ваеннае становішча і абвесціць татальную мабілізацыю. Вайсковыя эксперты лічаць, што ўкраінскія вайскоўцы маглі зладзіць некаторыя правакацыі, але іх абʼектам дакладна стануць важныя абʼекты для арміі, але ніяк не мірныя грамадзяне.

Ілюстрацыйны здымак. Цалкам разбураны снарадам жылы дом у Абалоні. Кіеў, Украіна. 14 сакавіка 2022 года. Фота: МП / Белсат

Яшчэ да пачатку расейскага ўварвання ва Украіну спецслужбы РФ паведамлялі аб правакацыі з боку Украіны.

19 лютага сёлета ФСБ паведаміла пра нібыта нанесены ракетны ўдар у раёне станіцы Міцякінскай Тарасаўскага раёну Растоўскай вобласці. Следчыя пачалі крымінальную справу. Але афіцыйна Украіна аспрэчыла гэтую інфармацыю. Міністр замежных справаў Дмытро Кулэба адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы не абстрэльвалі Растоўскай вобласці.

Гэтая інфармацыя пра нібыта абстрэл расейскай тэрыторыі ўкраінскімі вайскоўцамі сталася першаю сёлета, але далёка не апошняю.

Правакацыі і мабілізацыя на Данбасе, расейскія войскі застаюцца ў Беларусі. Хроніка эскалацыі

24 лютага следчыя РФ адрапартаваліся, што шэраг паселішчаў вобласці абстралялі снарадамі, у выніку чаго пацярпелі двое дарослых і дзіця. Абстрэл Белгарадскай вобласці нібыта прывёў да стратаў.

26 лютага ФСБ рапартавала пра чарговы абстрэл, гэтым разам быў нібыта мінамётны ўдар у раёне Ніжнекамышынкі Мілераўскага раёну. Пацярпелых і разбурэнняў не было.

Агулам у сакавіку – красавіку расейскія медыі паведамілі пра шэраг абстрэлаў тэрыторыі РФ. У Белгарадскай, Курскай, Бранскай, Варонежскай вобласцях абвесцілі жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Такія ж захады ўвялі ў Краснадарскім краі і на поўначы Крыму.

Правакацыя Расеі на сваёй жа тэрыторыі

Афіцыйны Кіеў на інфармацыю пра абстрэлы расейскай тэрыторыі звычайна не рэагуе або зняпраўджвае яе. З боку Кіеўскага цэнтру супрацьдзеяння дэзынфармацыі прагучала, што абстрэльваюць сваю ж тэрыторыю расейцы. А Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны паведаміў, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расеі можа ўжыць правакацыі на сваёй тэрыторыі, каб увесці ваеннае становішча і абвесціць татальную мабілізацыю.

«Яны білі па вакзале, адкуль ехалі бежанцы». Аповед украінкі, якая апошнім цягніком з’ехала з Ірпіня

1 сакавіка расейскія сілы СПА адрапартаваліся, што нібыта збілі ўкраінскую ракету «Точка У» ў Таганрозе Растоўскай вобласці. Аскепкі ракеты ўпалі на аэрадром.

23 сакавіка нібыта адбыўся наступны абстрэл па расейскай тэрыторыі – у прымежнай Жураўлёўцы Белгарадскай вобласці. Тут разарваўся снарад, у выніку чаго траўмы атрымалі два мужчыны і жанчына. Пасля выбуху пашкоджанні атрымалі 13 дамоў і 8 аўтамабіляў. Афіцыйна чыноўнікі РФ паведамілі, што ў выніку абстрэлаў загінуў памочнік камандзіра брыгады ў працы з вернікамі вайскоўцаў протаіерэй Алег Арцёмаў.

25 красавіка ўначы пачаўся пажар на двух нафтавых аб’ектах у расейскім Бранску, што за 130 кіламетраў ад мяжы з Украінаю. Факт пажару на нафтабазе ў Фокінскім раёне Бранску афіцыйна пацвярджае Міністэрства надзвычайных сітуацыяў РФ. Паводле ўладаў, пацярпелых няма.

Пажар у Бранску, Расея. Крыніца: uniannet / Telegram

29 сакавіка расейскі бок паведаміў пра шэраг абстрэлаў сваёй тэрыторыі. У гэты дзень нібыта ўкраінскія вайскоўцы ўчынілі па Белгарадскай вобласці прынамсі тры пускі ракетаў комплексу «Точка У». Пацярпелі восем расейцаў. Яшчэ адзін «напад», але без ахвяраў і разбурэнняў, «зафіксавалі» ў Курскай воласці. Нібыта страляніна вялася па Цяткіне з гранатамётаў і агнястрэльнай зброі.

Гарачы красавік

У красавіку сітуацыя з абстрэламі расейскай тэрыторыі з боку ўкраінскіх вайскоўцаў толькі павялічылася. Гэта вынікае з паведамленняў расейскіх медыяў. Напады, як паведамляюць выданні РФ, сталі насіць даволі сталы характар.

Выбухі каля Белгараду, Расея. Фота: Авто Белгород / VK

1 красавіка стала вядома пра пажар на нафтабазе ў Белгарадзе. Афіцыйна паведамілі, што агонь успыхнуў у выніку ўдараў з двух украінскіх верталётаў. Пацярпела не толькі нафтабаза, пашкоджаныя шмат пабудоваў.

5 красавіка расейцы зафіксавалі «абстрэл» памежнага пераходу Суджа ў Курскай вобласці. Але тады снарады нават не трапілі на тэрыторыю Расеі.

9 красавіка адбыўся чарговы напад у вобласці. Нібыта ўкраінскія вайскоўцы абстралялі памежны пост Глушкаўскага раёну. Але разбурэнняў і пацярпелых не было.

13 красавіка, як паведамляюць расейскія медыі, Украіна абстраляла тры памежныя пункты на расейска-ўкраінскай мяжы ў Бранскай вобласці і адзін у Курскай. Прычым у момант абстрэлу на пунктах былі ўкраінскія ўцекачы.

14 красавіка ўвогуле паведамілі пра масавы напад на тэрыторыю Расеі. У Белгарадскай вобласці абстралялі сяло Жураўлёўка і Спадарушына. А ў Бранскай вобласці два ўкраінскія верталёты нібыта нанеслі не менш за 6 удараў па жылых дамах у Клімаве.

Украінскі вайсковы эксперт: «Расея ўжо фактычна акупавала Беларусь»

Украіна афіцыйна заяўляе, што вядзе вайну выключна на сваёй тэрыторыі ды абараняецца ад захопнікаў. Адзінае, пра што заявілі ў Кіеве, дык гэта пра імавернасць атакі на мост праз Керчанскую пратоку, які злучае Крым з Расеяй.

Іначай выглядаюць правакацыі на тэрыторыі Расеі, якія датычаць так званай рэйкавай вайны. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі ў красавіку паведаміла пра 4 паспяховыя дыверсіі на чыгунцы Расеі ў Бранскай, Арлоўскай, Смаленскай і Курскай вобласцях. Адказнасць за некаторыя партызанскія акцыі ўзялі на сябе актывісты з ініцыятывы «Буслы ляцяць».

Вайсковыя эксперты, сярод якіх і польскі генерал Пётр Пытэль, які выказвае меркаванне ў выданню Wyborcza, што ўкраінскі спецназ мае вялікі патэнцыял. Ёсць і пэўны аспект гэтай вайны, які не абмяркоўваецца і які дае магчымасць праводзіць такія дзеянні, кшталту выбухаў на белгарадскім складзе паліва.

Мінабароны Украіны: «Крэмль рыхтуе шэраг тэрактаў на тэрыторыі Расеі»

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны