«Напісаў такіх лістоў некалькі дзясяткаў». У МЗС распавялі падрабязнасці ліста Макея калегам з ЕЗ


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз у эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавёў падрабязнасці ліста, які кіраўнік ведамства Уладзімір Макей даслаў заходнім калегам.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Фота: МЗС Беларусі / Facebook

Ліст 14 красавіка журналіст радыё «Свабода» Рыкард Юзьвяк апублікаваў ліст Уладзіміра Макея на адрас прадстаўнікоў еўрапейскіх МЗС. У дакуменце за 6 красавіка міністр прасіў ЕЗ падтрымаць свой суверэнітэт і незалежнасць. А «ледавіковы перыяд» паміж бакамі, паводле яго, сталі вынікам «несуцяшальнай чарады падзеяў, якія рушылі пасля 2020 года». Ніякіх канкрэтных крокаў з боку афіцыйнага Менску Макей не прапаноўваў.

Каментуючы ліст, Глаз заявіў, што ва ўладаў Беларусі не было «вялікіх ілюзіяў у дачыненні таго, што нашае запрашэнне да нармальнасці будзе належным чынам успрынятае».

«Але працягнуць руку – гэта быў наш дыпламатычны абавязак, які мы выканалі», – адзначыў прэс-сакратар.

Паводле яго, «міністр напісаў такіх лістоў некалькі дзясяткаў сваім калегам». Але пазітыўнай рэакцыі не было ні ад каго.

«А той, хто зліў дыпламатычны дакумент у СМІ, паказаў свой узровень прафесіяналізму, такту, жадання нешта вырашаць. І зусім нас не здзівіў», – заявіў Глаз.

Пры гэтым прэс-сакратар зноў прыгразіў Еўразвязу: калі той не пойдзе на саступкі Менску, «Еўрапейскага Звязу ў Беларусі будзе рабіцца ўсё менш».

Hавiны
Урад дазволіў завозіць у Беларусь грушы і яблыкі з «недружалюбных» краінаў
2022.04.26 09:54

ПС belsat.eu

Стужка навінаў