На авіябазе Рамштайн ЗША ствараюць кааліцыю для падтрымання Украіны


На авіябазе Рамштайн у Нямеччыне адбылася сустрэча міністраў абароны 40 краінаў. Удзельнікі дамовіліся стварыць кансультацыйную групу ў справе абароны Украіны. Паводле міністра абароны ЗША Лойда Остына, быў сфармаваны стрыжань будучага глабальнага альянсу для барацьбы з Расеяй, – паведамляе onet.pl.

Міністр абароны ЗША Лойд Остын. Арлінгтан, ЗША. 23 студзеня 2020 года.
Фота: Spc. XaViera Masline

Міністэрства абароны ЗША склікала сустрэчу міністраў абароны і кіраўнікоў абаронных ведамстваў – пераважна з еўрапейскіх краінаў. Мэтай было прадэманстраваць моцнае падтрыманне Украіны і палепшыць каардынацыю дзеянняў дзяржаваў, што даюць велізарную колькасць вайсковай дапамогі, у тым ліку цяжкага ўзбраення.

У сустрэчы бралі ўдзел не толькі прадстаўнікі краінаў NATO, але і ўдзельнікі з Аўстраліі, Японіі, Кеніі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Карэі і Тунісу. Лойд Остын заявіў, што ў будучыні створаная група будзе сустракацца штомесяц. Магчыма, гэта можна лічыць прыкметай таго, што супольнікі Украіны рыхтуюцца да працяглага канфлікту.

«Мы ўсе поўныя гатовасці дапамагчы Украіне перамагчы сёння і нарошчваць сілы на заўтра, каб гарантаваць наш прагрэс, бо мы збіраемся працягнуць гэты форум і пасля сённяшняга дня», – сказаў Остын на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння дзённай сустрэчы.

Остын адзначыў, што з пачатку вайны больш за 30 супольнікаў далі на падтрыманне Украіны больш за 5 млрд долараў у выглядзе рознага вайсковага абсталявання і амуніцыі. ЗША далі каля 3,7 млрд долараў.

«Мы хочам перашкодзіць Расеі пагражаць суседзям і зменшыць яе магчымасці ў гэтым», – сказаў Остын, пасля чаго пералічыў цяжкія страты, панесеныя Расеяй падчас уварвання ва Украіну. Мы хацелі б пераканацца, што ў Расеі не будзе такой здольнасці запалохваць сваіх суседзяў, што мы бачылі на пачатку гэтага канфлікту», – дадаў міністр абароны ЗША.

Кіраўнік Мінабароны ЗША таксама ўхваліў дзеянні Нямеччыны, якая абвясціла, што адправіць ва Украіну цяжкае ўзбраенне, у тым ліку танкі.

Аб’ектыў
Міністр абароны Нямеччыны: Мы пастанавілі падтрымаць Украіну зенітнымі ракетнымі сістэмамі «Гепард»
2022.04.26 23:19

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў