Медыі: Затрымалі кіраўніка «Белінвестбанку» Брышцелева


Паводле абвінавачання ў атрыманні хабару затрымалі кіраўніка «Белінвестбанку» Андрэя Брышцелева. Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

Андрэй Брышцелеў.
Фота: MyFin.by

Банкіра вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры»). Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і забаронаю займаць пасаду.

Брышцелеў узначальваў «Белінвестбанк» з 2017-га.

«У банкаўскіх колах Брышцелеў лічыцца пратэжэ Шэймана. Ягоны дзяржаўны банк у значнай ступені крэдытуе дзяржаўны сектар», – піша «Наша ніва».

Пра затрыманне банкіра паведамляе і тэлеграм-канал Антона Матолькі. Паводле ягоных звестак, Брышцелева маглі затрымаць 22 красавіка. Інфармацыю з сайту банку пра яго выдалілі.

Антон Матолька адзначае, што ў «Белінвестбанку» прайшлі палітычныя чысткі, якімі кіраваў менавіта Брышцелеў. Сярод звольненых быў і ягоны намеснік Сакірка.

Hавiны
Затрыманага ў сакавіку кіраўніка Банку БелВЭБ Мацюшэўскага адправілі ў адстаўку
2022.04.26 15:34

ПС belsat.eu

Стужка навінаў