Сяргей «хлопотное дельце» Міронаў і яго мама арыштаваныя на месяц


Святлана Міронава.
Фота: Вясна

Сяргея Міронава і яго маму Святлану Чепурко затрымалі ў Менску 22 красавіка, на наступны ж дзень спадара асудзілі на 30 содняў. Сёння, 27 красавіка, стала вядома, што такі ж прысуд атрымала Святлана, паведамляе «Вясна».

Сяргей жыве з маці ў менскай Малінаўцы, іх вартуе сабака Фелікс. Недалёка ад дому іх і затрымалі. На Святлану і Сяргея склалі пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні.

Святлане 61 год. Да гэтага яе арыштоўвалі ўжо двойчы, агулам яна адбыла ў турме 27 содняў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў