Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі місіяў АБСЕ

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі місіяў АБСЕ Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы. Экс-кандыдат на прэзідэнцтва распавяла пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і прадставіла прапанову аб перамовах у краіне з мэтай вырашыць палітычны крызіс, паведамляе прэсавая служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская з кіраўнікамі місіяў АБСЕ. Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўнікамі місіяў АБСЕ распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі і катаваннямі ў Беларусі.

«Менавіта АБСЕ можа дапамагчы вырашыць крызіс у Беларусі мірна. Бо наша краіна – сябра гэтай арганізацыі, і ў АБСЕ дастаткова досведу і палітычнай волі, каб крызіс у Беларусі быў вырашаны», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

На сустрэчы з Святланай Ціханоўскай былі кіраўнікі місіяў АБСЕ Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Швецыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы. Беларускі палітык падзякавала місіі за хуткую рэакцыю на галасаванне і падтрымку закліку да дыялогу. Таксама бакі абмеркавалі магчымыя фарматы медыяцыі і якія краіны могуць стаць пасярэднікамі ў вырашэнні крызісу.

Святлана Ціханоўская таксама папрасіла падтрымаць прапанову БДІПЧ АБСЕ па маніторынгу судоў. Яна заявіла, што незалежныя эксперты павінны прысутнічаць на судах, каб не дапускаць беззаконня.

Зарабляюць на палітвязнях. Сям’я зняволенага выкрыла махлярку, што скарысталася здымкам ягонага затрымання

СК belsat.eu

Hавiны