Суд над затрыманымі ў лазні ў Жодзіне перанеслі


У Жодзіне суд над затрыманымі ў лазні не адбыўся. Людзей адпусцілі і сказалі чакаць новую позву, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

24 красавіка ў Жодзіне амапаўцы ўварваліся на тэрыторыю прыватнай лазні і затрымалі 22 чалавекі, якія адпачывалі там.

Hавiны
У прыватным сектары Жодзіна затрымалі 20 мясцовых жыхароў
2021.04.25 09:34

Затрыманых абвінавацілі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць ніякай сімволікі з сабой у людзей не было. У ГАУС склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, у тым ліку і на гаспадара лазні і ягонага сына.

27 красавіка суд павінен быў пачаць разгляд судовай справы супраць 22 затрыманых на тэрыторыі прыватнай саўны. Аднак матэрыялы справаў не былі дастаўленыя ў суд. Людзей адпусціў дадому, сказалі чакаць новую позву. Іх выклічуць, калі матэрыялы будуць прывезеныя і размеркаваныя па суддзях. Жодзіна, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

7 мужчынаў і 1 жанчыну пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання, астатніх адпусцілі да суда. Сёння затрыманых меліся судзіць, аднак матэрыялы справаў пакуль не трапілі ў суд. Людзей адпусціў, але сказалі чакаць новую позву. Іх выклічуць, калі матэрыялы прывязуць і размяркуюць па суддзях.

Hавiны
Чацвёра затрыманых жыхароў Жодзіна абвесцілі галадоўку
2021.04.25 17:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў